Якуб Колас Мужык Я — мужык, бядак пахілы, Ўсе ўшчуваюць мужыка. Цягнуць кроў з яго і жылы, Надрываюць яго сілы, Ў мазалях яго рука. Я — мужык, я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Я — мужык, я — сын бядоты, Недаем і недасплю, Гне мяне цяжар работы, Дзень працую за два злоты, Здзекі ўсякія цярплю. Я — мужык, не чую звону, Толькі ж есць мяне чарвяк: Ці не брэша поп з амбону, Што цару Бог даў карону? Ой, не, мусібыць, не так! Я — мужык, а гонар маю, Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» [1909]
Information
- Show
- PublishedFebruary 2, 2025 at 5:36 PM UTC
- Length1 min
- RatingClean