VYSOKAJE

Мужык - Якуб Колас (Чытае Сяргей Верамяюк)

Якуб Колас Мужык Я — мужык, бядак пахілы, Ўсе ўшчуваюць мужыка. Цягнуць кроў з яго і жылы, Надрываюць яго сілы, Ў мазалях яго рука.   Я — мужык, я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая.   Я — мужык, я — сын бядоты, Недаем і недасплю, Гне мяне цяжар работы, Дзень працую за два злоты, Здзекі ўсякія цярплю.   Я — мужык, не чую звону, Толькі ж есць мяне чарвяк: Ці не брэша поп з амбону, Што цару Бог даў карону? Ой, не, мусібыць, не так!   Я — мужык, а гонар маю, Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»   [1909]