VANDRA

Раман Клеўжыц

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

  1. Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак

    26 НОЯБ.

    Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак

    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак. Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша пойдзе пра параўнанне музейных комплексаў спадчыны Радзівілаў у Польшчы і ў Беларусі. А пачынаць мы будзем з пытання, якое непадрыхтаванага беларуса можа крыху ўводзіць у падман. У беларускай гісторіі род Радзівілаў часта ўзгадваецца на розных прамежках часу, а замак у Нясвіжы як бадай што найбольш папулярны аб’ект спадчыны падмацоўвае думку пра значнасць роду Радзівілаў. Дык вось у кагосьці можа ўзнікнуць ўяўленне, што калі мы чуем пра Радзівілаў ці дзесьці сустракаем пра іх у тэкстах альбо на шыльдах, то гэта будзе гаворка пра беларускія землі. Але ж ці сапраўды гэты так? 🔗 Facebook-старонка Уладзіміра Каралёнка 📝 ⁠Магістарская праца па парку пры Нясвіжскім замку📝 Даследчыя працы музея-запаведнік "Нясвіж"📝 Артыкул Уладзміра пра нямецкія аптэкарскія вітражы📝 Гісторыя пра калону парка Аркадыя🧩  ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t

    1 ч. 34 мин.
  2. Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў

    12 НОЯБ.

    Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў

    ⭐️ Госці эпізода - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў. Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам. Шчыра кажучы, я бы ўражаны эстэтыкаю. Для мяне такі вобраз заўсёды асацыяваўся з заходняй еўропаю, а тут у Беларусі. Ствараючы раней ілюстрацыі да скрэтч-карты, памятаю, што ветракоў было ано некалькі. Ну і адсюль адпаведнае пытанне, а куды яны зніклі? Ці іх раней было не шмат і мне наўпрост трапілася такая рэдкая прыгожая выява? Так я трапіў да Андрэй і Паўла, якія даследуюць ветракі як тэарытычна, так і практычна. Павел нават прымаў удзел у аднаўленне аднаго млына ў Брэсцкай вобласці і пра гэта ён таксама распавядзе. Ну а яшчэ гаворка пойдзе пра ўспрыманне млынара ў грамадстве, пра тое, якія ветракі бываюць ды як яны варочаюцца, колькі зараз ветракоў захавалася і ў чым праблема іх захаваць і аднавіць. 📝 ⁠Артыкул 34travel: 8 ветраных млыноў у Беларусі 📝 Артыкул Планета.Беларусь: Якімі былі беларускія млыны?  📝 Артыкул Сяргея Сергачова: Народнае дойлідцтва Беларусі: млын і вятрак  🧩  ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠ Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t

    1 ч. 20 мин.
  3. Чучавіцкі лес і ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі

    1 ОКТ.

    Чучавіцкі лес і ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі

    25-27 верасня 2025 года ў Берліне праходзіў міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўніверсітэце Гумбальта, і на адной з панэляў гаворка была пра ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на Палессі. Панель праходзіла ў межах секцыі "Гісторыя Беларусі ў 19-20 стагоддзі". Менавіта на гэтай секцыі адным з выступам быў "Лес у жыцці жыхароў Чучавіцкага краю". У гэтым эпізодзе я дзялюся сваім досвед удзелам у кангрэсе, як праходзіла падрыхтоўка, пра што казалася і якая неспадзянка чакала мяне пасля выступу. Сам эпізод падзелены на дзве часткі: першая - пра кангрэс і панель, другая - пра Чучавіцкі лес, падрыхтоўку і выступ. Першая частка прысутнічае толькі ў поўнай версіі эпізода, якую можна паслухаць, падтрымаўшы праект на Patreon ці Buymeacoffee. 📝 Даведайцеся больш пра Чучавіцкі лес 🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны" Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    34 мин.
  4. Як змяняецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўлі | Алеся Гурская

    16 СЕНТ.

    Як змяняецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўлі | Алеся Гурская

    ⭐️ Госця эпізода - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты".   У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода Умястоўскіх. Пасля пажару ў 2012 годзе і некалькі спроб яго аднавіць палац усё ж паступова ажывае. У 2025 годзе да каманды праекта далучылася Алеся Гурская. З ёй мы і размаўляем пра палац і кафлю, пра мерч, лакальны фэст і глэмпінг. 🙌 Дарэчы, гэта ўжо другі эпізод з Алесяй. Першы, пра прыгоды ў вандроўках, дагэтуль застаецца самым праслухоўваемым! 🔗 ⁠⁠Instagram-старонка палаца Умястоўскіх 🔗 Instagram-старонка Алесі Гурскай 📝 Артыкул пра Жамыслаўль на 34travel 🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны" Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    1 ч.
  5. Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно

    26 АВГ.

    Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно

    ⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах. Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял. Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”. З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае. ❗️ ⁠⁠Instagram-старонка Міхаіла Міхно ❗️ ⁠Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы" ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны" Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠

    1 ч. 11 мин.
  6. 12 АВГ.

    Брэсцкая крэпасць і яе жыццё па-за Вялікай Айчыннай вайною | Наталля Зданевіч

    ⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці. 1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення. ❗️ ⁠Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны ❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"⁠ ❗️ ⁠⁠Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны" Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠ ___ Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич

    1 ч. 14 мин.
  7. 29 ИЮЛ.

    З чаго складаецца прыватнае калекцыянаванне | Ігар Сурмачэўскі і калекцыя беларускіх абразоў

    ⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар. Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка ⁠⁠Ігара Сурмачэўскага ❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім ❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз⁠⁠ з касцёла ў Дуброва (частка 1⁠⁠)⁠ ❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка ⁠⁠2)⁠ ❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠

    52 мин.
  8. 15 ИЮЛ.

    Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства | Дзмітрый Скварчэўскі

    ⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык. На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні. ❗️ ⁠Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага ❗️ ⁠Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі ❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠ Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым! 🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз: Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠

    58 мин.

Оценки и отзывы

5
из 5
Оценок: 3

Об этом подкасте

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

Вам может также понравиться