Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

«Мёртвым не баліць» — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава. Драматычны не толькі па змесце, але і па сваім лёсе: напісаная 60 гадоў таму і ўпершыню апублікаваная спачатку ў часопісе «Маладосць», а затым у «Новом мире», аповесць з ініцыятывы другога чалавека у СССР, сакратара ЦК КПСС па ідэалогіі Міхаіла Суслава, была забаронена і два дзесяцігоддзі пасля не друкавалася. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра што пазней распавёў сам аўтар: «…гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесць, дзе ўсё ці амаль усё — праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для часу сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага метаду была праўда». Пра гэтую праўду, быкаўскую праўду, добра сказаў крытык Ігар Дзядкоў: «Амаль невытлумачальна, чаму — праўда. Чаму ў Быкава заўсёды — праўда?» І хоць пад няўмольны каток савецкай цэнзуры трапілі практычна ўсе буйныя творы пісьменніка, якія былі напісаны ўключна да сярэдзіны 1980-х гг., аднак найбольшыя страты панесла, мусіць, аповесць «Мёртвым не баліць»: тут па цэнзурна-рэдактарскіх меркаваннях было зроблена каля двухсот скарачэнняў. У такім скалечаным выглядзе яна друкавалася да апошняга часу. І толькі пасля смерці Васіля Быкава дзякуючы ягонаму біёграфу Сяргею Шапрану ўпершыню была апублікавана ў аўтарскай рэдакцыі, з узнаўленнем усіх купюр. У гэтай непадцэнзурнай рэдакцыі і гучыць цяпер аповесць «Мёртвым не баліць». Вокладка: Артур Вакараў

关于

更多来自“audiobooks.by”的内容

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大