
Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў
Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў.
Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яраслава Качыньскага: польская мова на ўзроўне C1, мінімум 15 гадоў жыцця ў краіне. Што гэта ўсё азначае? Чаму польскія палітыкі не толькі не адпускаюць тэму мігрантаў, а працягваюць ёю карыстацца?
Абмеркаванне праектаў, прычын і асабістая рэфлексія на фейкі наконт тэрмінаў на атрыманне польскага грамадзянства — у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:
• Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
• Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 15% з кодам ZROBLENA:
https://bit.ly/polskinatak
🎂 Сыркі Pan Serek — смачней чым дома! Дастаўка па Варшаве і па ўсёй Польшчы! З кодам ZROBLENA — сырок у падарунак. Зрабі замову праз інстаграм:
https://www.instagram.com/pan_serek_warszawa/
📝 Пакінуць водгук на законапраект PiS на сайце Сейма Польшчы, нумар RPW/32950/2025:
https://www.sejm.gov.pl/sejm10.nsf/agent.xsp?symbol=KONSULTACJE_PROJEKTY&NrKadencji=10&Wsk=W
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
Information
- Show
- FrequencyUpdated Weekly
- PublishedOctober 16, 2025 at 11:33 PM UTC
- Length47 min
- Season2
- Episode7
- RatingClean