Нельга забыць (Леаніды не вернуцца да Зямлі)

Раман майстара беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстання 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пакахаў яе. Пакрычастыя сцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыццё але на смерць. Каханне, нашчадкаў зачыняе нянавісць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню. Кніга была напісаная Уладзімірам Караткевічам, яшчэ на пачатку свайго творчага шляху, але чытаючы можна адзначыць адно, Караткевіч нязменна востра перажываў беларускую гісторыю і заклікаў ніколі не забываць пра мінуўшчыну дзеля будучыні. (З.К.) Чытае Леанід Дзяркач. Запіс зроблены ў 2000 годзе кампаніяй "Гукатэкс"
소개
정보
- 채널
- 제작진Уладзімір Караткевіч
- 에피소드34
- 등급전체 연령 사용가
- 저작권© All rights reserved
- 웹사이트 보기