Вясна Прыйдзе

"Обязанные" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі

Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць “обязанными лицами”/ "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку?

У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі "абавязаных" жанчын за кратамі, а юрыст "Вясны" патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца.

Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com і запаўняйце анкету https://bit.ly/4anWK94

Музыка: Kata Bitowt