У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі Паўля Тыліха – хрысціянскага філосафа ХХ стагоддзя, які шмат пісаў пра трывогу. Аўтар падкаста тлумачыць, што Тыліх бачыць тры формы трывогі: страх перад смерцю і будучыняй, трывогу пустэчы і страты сэнсу, а таксама трывогу віны. Кожная з іх можа паралізаваць чалавека, але таксама – стаць кропкай росту. Адказам на гэтую ўнутраную пагрозу Тыліх называе “мужнасць быць” – не бессэнсоўнае геройства, а глыбокае сцвярджэнне жыцця, нягледзячы на яго крохкасць. Як выглядае гэтая мужнасць у штодзённасці? Як навучыцца прымаць сябе, іншых і Бога нават калі нас ахоплівае трывога? Пра гэта – у свежым выпуску праграмы на хвалях Ватыканскага радыё.
Information
- Show
- FrequencyUpdated Weekly
- PublishedOctober 12, 2025 at 12:11 PM UTC
- Length10 min
- RatingClean
