Спецыяльна да 14 ліпеня сабралі для вас смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны”. Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічнай прасторы. Галоўная мэта – паказаць чалавечы, а не прафесійны бок “вясноўцаў”. 14 ліпеня – гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітзняволеных «вясноўцаў» дасягнула 7 чалавек. І гэты выпуск падкаста – сумесны: яго стварылі “Вясна прыйдзе” і “MAYDAY TEAM”. Гэта разавая з'ява, прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам “Вясны”. З выпуску вы даведаецеся: • Як Бяляцкі паказваў дзоты ў Заслаўі; • Што за пацук завёўся ў “Вясне”; • На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч; • Кім раней працавала Марфа Рабкова, што ў яе нават злазіла скура з рук; • Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі; • Што за бабуля выцягвала “вясноўцаў” з РАУС, і шмат іншага. Вядучыя падкаста: Кацярына Кадабра і Саша Райкан. Гук, мантаж – Кацярына Кадабра. У выпуску выкарыстана музыка: Планета всех - Бои без правил, Поход; Metallica - Ride the Lightning, Ксения Дегелько - Я из деревни.
Information
- Show
- PublishedJuly 14, 2022 at 9:21 PM UTC
- Length29 min
- Season1
- Episode30
- RatingClean