РАБІЦЬ [НЕ] ПЕРАРАБІЦЬ падкаст пра экалогію, смецце ды тэхналогіі

Аня з @travel_and_recycle
РАБІЦЬ [НЕ] ПЕРАРАБІЦЬ падкаст пра экалогію, смецце ды тэхналогіі

Падкаст на ідэальнай беларуска-украінскай трасянцы пра экалогію, смецце ды тэхналогіі. Тут я, Аня Шагурына - незанудная душніла, разпавядаю пра сучасныя тэхналогіі па перапрацоўке смецця. Гэта сапраўдная крыніца для натхнення ды магчымасцей. Папера з апалага лісця, акуляры з кававай гушчы, сталь з шын: магія па-за межамі Хогвартса! Але іх стварылі звычайныя маглы (закрэслена) людзі - такія як мы з вамі! Слухайце падкаст, бо.. ..нам яшчэ Рабіць [не] перарабіць!

  1. Фемінізм ды смецце: ці ёсць сувязь?

    10/08/2023

    Фемінізм ды смецце: ці ёсць сувязь?

    Размаўляем з феміністкай Дашай Гардзейчык, вядучай ажна трох беларускамоўных падкастаў, у тым ліку падкаста "За мяжой". Дазнаемся : 🤝🏻 Што такое фемінізм? 🤝🏻 Ці ёсць сувязь паміж патрыярхатам ды забруджванням планеты? 🤝🏻 Ці аднолькава ўплывае смецце на жанчын ды мужчын (спойлер - не!🤫)? ПРА ШТО ГАВОРКА❔ : 0:00 Уступ0:35 Знаёмства з Дашай03:05 Што такое фемінізм 04:01 Сувязь паміж фемінізмам ды забруджваннем планеты07:00 Жаночае здароўе і смецце11:40 Сацыяльны ўплыў, слуцкія ткачыхі ды рызыкі13:35 Пра манікюры ды Habit for Planet14:45 Пра гендарную роўнасць, зарплаты ды Грузію16:50 Падкасты пра экалогію- сумныя? Трошкі аптымізму18:15 Жанчыны-інфлюенсеры: Беа Джонс, Яўгенія Аратоўская23:25 Гаданне на таро пра светлую будучыню УВАГА❗ Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1. Выпуск падкаста Дашы "За мяжой": https://www.instagram.com/za_miazhoj/ 2. Экафемінізм ды Феміністычны Энвайроменталізм: https://www.youthkiawaaz.com/2022/03/ecofeminism-or-feminist-environmentalism/3. Пластыкавы крызіс ды фемінізм: https://th.boell.org/en/2022/03/18/plastic-crisis-must-be-feminist-agenda4. 5 спосабаў памяншэння забруджвання, якія могуць палепшыць роўнасць для жанчын: https://www.sei.org/featured/5-ways-reducing-pollution-can-improve-equality-for-women/ ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ МОЖНА ТУТ: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC ЗНАЙСЦІ ПАДКАСТ ТУТ: 🎧 YouTube: @rabic_ne_perarabic 🎧 Google Podcasts: https://tr.ee/ASDCr-b5hT 🎧 Apple Podcasts: https://tr.ee/OzN9__6ydW 🎧 Spotify: https://tr.ee/Vz9akY4d9x А ЯШЧЄ ТУТ: 🕶 Insta: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ 🕶 TikToK: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic

    26min
  2. Смеццевая мафія

    27/07/2023

    Смеццевая мафія

    Размаўляем з Дашай, вядучай тру-крайм падкаста “Ни разу не дворецкий” пра смецце, мафію ды крымінал. Дазнаемся : 🕵🏻‍♂️Што такое тру крайм і ці сапраўды гэты жанр больш падабаецца дзяўчынкам? 🕵🏻‍♂️Ці можа смецце забіваць? 🕵🏻‍♂️Каму выгадна, каб мы НЕ сартавалі смецце? 🔇Гэты выпуск падкаста можа змяшчаць матэрыялы, якія могуць быць не прыдатныя для праслухоўвання, калі Вам няма 18 та таксама могуць быць не да спадобы асабліва ўражлівым людзям. ПРА ШТО ГАВОРКА❔ : 0:00 Уступ 0:35 Пра тру крайм 1:20 Дысклэймеры 2:10 Пра стварєнне падкаста "Ни разу не дворецкий" 3:15 Тру крайм ды экаактывізм - толькі для дзяўчат? 4:57 Крымінал як частка жыцця 6:13 Ці існуюць забойствы на глебе смецця? 9:30 Смеццевая мафія: Італія ды ЗША 13:00 Пра прагу да чысціні 14:10 Трохвугольнік смерці памерам з Гомель 18:35 ЕЗ не дапаможа? 20:40 Парады ад Дашы УВАГА❗ Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1) Падкаст “Ни разу не дворецкий” слухаць вось тут: https://taplink.cc/neverthebutler 2) Кніга  @minsepultury  "Свінні", якую раіла пачытаць Даша: https://pigsareok.com/ 3) Пра трохвугольнік смерці: https://en.wikipedia.org/wiki/Triangle_of_death_(Italy) 4) Пра смеццевую мафію: https://www.reuters.com/article/us-italy-trash-mafia-idUSL0115959720080601 ПАДТРЫМАЦЬ ПАДКАСТ МОЖНА ТУТ: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC ЗНАЙСЦІ ПАДКАСТ ТУТ: 🎧 YouTube: @rabic_ne_perarabic 🎧 Google Podcasts: https://tr.ee/ASDCr-b5hT 🎧 Apple Podcasts: https://tr.ee/OzN9__6ydW 🎧 Spotify: https://tr.ee/Vz9akY4d9x А ЯШЧЄ ТУТ: 🕶 Insta: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ 🕶 TikToK: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic

    22min
  3. Касмічнае смецце: што вядома?

    29/06/2023 · BÔNUS

    Касмічнае смецце: што вядома?

    Смецце ў космасе - тэма пра якую я марыла паразмаўляць больш чым год! Вельмі рада, што Цімафей - вядучы падкаста “Праз космас” - пагадзіўся на эксперыментальнае інтэрв’ю. Дазнаемся : 🚀Што такое касмічнае смецце ды як яно выглядае?  🚀Ці можна яго перапрацаваць? 🚀Ілан Маск малайчына ці яго Falcon9 - грынвошынг? 🚀Колькі смецця ўтвараюць касмічныя турысты Слухайце новы СПЕЦВЫПУСК падкаста "Рабіць (не) перарабіць".  Падпісвайцеся на падкаст Цімафея "Праз космас"  @Praz_Kosmas  на YouTube ды на падкаст пляцоўках: https://linktr.ee/praz_kosmas ПРА ШТО ГАВОРКА❔ : 0:00 Уступ 0:30 Знаёмства з Цімафеем1:30 ці ёсць смецце ў космасе?2:30 пра ежу ды пакаванне ў космасе6:30 пернікі ды Мадлен у космасе08:10 касманаўт ці астранаўт?09:50 какахі на МКС12:25 касмічны турызм ды глабальнае пацяпленне14:10 пра Ілана Маска ды Falcon 916:23 смеццевы крызіс у космасе21:20 забруджванне акіяна ды Зямлі23:52 чаму мы можам навучыцца ў астранаўтаў УВАГА❗ Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1) Як выглядае сучасная касмічная ежа ды пакаванне (шпінат): https://youtu.be/P5FuPC6nsH0 2) І яшчэ трошкі фотак касмічнай ежы: https://www.nasa.gov/feature/space-station-20th-food-on-iss 3) Краб - касмічны дворнік ад праэкта ClearSpace https://youtu.be/Fflp39ZAVK0 4) Пітная вада з мачы: https://www.youtube.com/watch?v=ZQ2T9OJY1lg 5) Анлайн карта касмічнага смецця (можна пабачыць і працуючыя і не працуючыя спадарожнікі, а таксама абломкі ракет): http://astria.tacc.utexas.edu/AstriaGraph/ 6) Пра сувязь глабальнага пацяплення ды касмічнага турызма: https://greenly.earth/en-us/blog/ecology-news/why-is-space-tourism-a-risk-to-the-climate https://takeawaypackaging.co.uk/how-is-food-packaged-in-space/ 7) Спадарожнікавае смецце (DW Documentary): https://www.youtube.com/watch?v=j6Nhar8itlE&t=234s ПАДТРЫМАЦЬ МЯНЕ МОЖНА ТУТ: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC ЗНАЙСЦІ ПАДКАСТ ТУТ: 🎧 YouTube: @rabic_ne_perarabic 🎧 Google Podcasts: https://tr.ee/ASDCr-b5hT 🎧 Apple Podcasts: https://tr.ee/OzN9__6ydW 🎧 Spotify: https://tr.ee/Vz9akY4d9x А ЯШЧЄ ТУТ: 🕶 Insta: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ 🕶 TikToK: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic

    25min
  4. Перапрацуй сваё хобі (што рабіць з піяніна, скейтбордам ды тэніснымі мячамі)

    15/06/2023

    Перапрацуй сваё хобі (што рабіць з піяніна, скейтбордам ды тэніснымі мячамі)

    У кожнага з нас ёсць хоббі: хтосьці крыжыкам вышівае, а хтосьці  ірве струны на гітары, хтосьці катае на скейце, а хтосьці ў вольны час робіць падкаст.А ці ведаем мы як перапрацаваць нашыя хоббі? Зламаныя лыжы, старое піяніна ды тэнісныя мячы.  Даведаемся разам у 10 юбілейным эпізодзе 🔔Не забывайце ставіць падабайкі, ды разпавядаць пра падкаст сваім сябрам!  ПРА ШТО ГАВОРКА❔ 00:00 Уступ 00:23 Юбілей ды фідбэк 01:00 Хобі як частка жыцця 02:15 Душны дысклэймер (пра 5R) 03:30 Піяніа Беларусь 05:10 Піяніна: PianoRecycled 06:25 Гітарныя струны 07:15 Cкейтборд: AdrianMartinus 08:45 Тэнісныя мячы: Recycled Balls 11:55 Парапланы: Slow.ly 14:00 Вязанне, пазлы, ежа 15:00 Падкаст-перапрацоўка УВАГА❗  Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1. Перапрацоўка піяніна аўстралійскі праэкт @pianosrecycled: https://www.youtube.com/watch?v=vW1tZDSgTUQ 2. Перапрацоўка гітарных струн:https://www.terracycle.com/en-US/brigades/daddario-playback 3. Перапрацоўка скейт-бордаўhttps (адразу некалькі праэктаў):  🛹 мэбля, настолкі ды завушніцы: https://adrianmartinus.com/ 🛹 аправа для акуляраў: https://skrp.ca/product-category/sunglasses/ 🛹 гадзіннікі ды мэбля https://www.recycledskateboardgifts.com/ 🛹 мэбля: https://www.irisskateboards.com/furniture/  4. Перапрацоўка тэнісных мячоў: https://www.recycleballs.org/ 5. Перапрацоўка канцэлярскіх вырабаў: https://artofscribing.com/other-pens/how-to-recycle-11-kinds-of-pens/ 6. Украінскі праэкт slow.ly што ратуе парапланы ды робіць крутыя сумкі: https://www.instagram.com/p/CsVhG1kNAbH/ ПАДТРЫМАЦЬ МЯНЕ МОЖНА ТУТ:  💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC ЗНАЙСЦІ ПАДКАСТ ТУТ:  🎧 YouTube: https://www.youtube.com/playlist?list=PLEL2Vu9e7NCcU2cOcb_Ggo100eM3r2pS0  🎧 Google Podcasts: https://tr.ee/ASDCr-b5hT  🎧 Apple Podcasts: https://tr.ee/OzN9__6ydW  🎧 Spotify: https://tr.ee/Vz9akY4d9x   А ЯШЧЄ ТУТ:  🕶 Insta: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/  🕶 TikToK: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic  🕶 Twitter: https://twitter.com/RNPC_podcast

    16min
  5. Надзея пра адзенне (як перапрацаваць тэкстыль)

    01/06/2023

    Надзея пра адзенне (як перапрацаваць тэкстыль)

    Які адсотак адзення перапрацоўваецца ў свеце, а колькі апыняецца на смеццезвалішчы? Ці сапраўды хуткая мода (Fast Fashion) такое зло, як пра гэта ўсе кажуць? Разбіраемся разам у новым выпуску падкаста і робім душны тэст “Шапаголік лі ты?” 🔔Не забывайце ставіць падабайкі, ды разпавядаць пра падкаст сваім сябрам! ПРА ШТО ГАВОРКА❔ 00:00 Уступ 00:25 Цэгла з адзення FabBRICK 04:36 Тэхнічны дысклэймер 05:00 Плітка з тэктыля Green Ceramics 06:15 Рэсайклінг па-італьянску 06:55 Вырабнічы тэкстыль Fab Scrub 08:55 Стан тэхналогій перапрацоўкі 09:35 Мая гісторыя 10:20 Тэст: Шапаголік лі ты? 11:00 Спажыванне ды хуткая мода (Fast Fashion) 12:30 Пра фільм RiverBlue 13:30 Развітацца з адзеннем экалагічна УВАГА❗ Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1) Мой сайт пра сартаванне ў розных краінах: www.travelandrecycle.com 2) Сайт праэкта Fab Brick: https://www.fab-brick.com/fabbrick-english Таксама раю іх інсту для натхнення: https://www.instagram.com/fab.brick/ 3) Трэйлер фільма RiverBlue https://youtu.be/747kbvLHM0Y 4) Відэа пра плітку з тэкстыля:https://www.youtube.com/watch?v=dgV8plsf_Fk&t=95s ды больш дэтальны агляд на дзейнасць Віны ды яе каманды: https://www.youtube.com/watch?v=4fkbQynfSyY 5) Жыццёвы цыкл адной ці-шоткі: https://www.youtube.com/watch?v=BiSYoeqb_VY ПАДТРЫМАЦЬ МЯНЕ МОЖНА ТУТ: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC ЗНАЙСЦІ ПАДКАСТ ТУТ: 🎧 YouTube: https://www.youtube.com/playlist?list=PLEL2Vu9e7NCcU2cOcb_Ggo100eM3r2pS0🎧 Google Podcasts: https://tr.ee/ASDCr-b5hT 🎧 Apple Podcasts: https://tr.ee/OzN9__6ydW 🎧 Spotify: https://tr.ee/Vz9akY4d9x А ЯШЧЄ ТУТ: 🕶 Insta: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ 🕶 TikToK: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic 🕶 Twitter: https://twitter.com/RNPC_podcast

    14min
  6. Праз тры месяцы змяніць (як працуе перапрацоўка зубных шчотак ды якія ёсць альтэрнатывы)

    04/05/2023

    Праз тры месяцы змяніць (як працуе перапрацоўка зубных шчотак ды якія ёсць альтэрнатывы)

    Зубная шчотка - гэта тое, без чаго не абыходзіцца кожны наш дзень. Калі мы дакладна прытрымліваемся рэкамендацый стаматолагаў, то ў ідэале зранку ды ўвечары мы чысцім зубы шчоткай, а праз тры месяцы гэтую шчотку выкідваем ды змяняем на новую.. Так за жыццё мы маем "тазік" выкарастаных шчотак, а калі уявіць сабе памеры планетарнага масштаба, то гэта 97.000 фтубольных палеў штогод. Уражае! Таму я вырашыла капнуць у гэтую тэму ды даведацца як працуе перапрацоўка ды якія ёсць альтэрнатывы звычайным пластыкавым шчоткам. На гэтыя ды іншыя пытанні шукаем адказ разам у новым выпуске падкаста Рабіць (не) перарабіць. Буду вельмі рада вашым водгукам ды каментарам у соцсетках падкаста: Instagram: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic Падтрымаць праэкт можна тут: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC А таксама, калі вы слухаеце на Apple Podcast, вельмі дапамогуць вашыя водгукі ды каментары. Увага! Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1. Праграма перапрацоўкі зубных шчотак у ЗША 2. Украінскі стартап Еffa, які робіць зубныя шчоткі з паперы. 3. Зубныя шчоткі з метала Singular Care - можна паглядзець на прататыпы

    15min
  7. Завярніце мне з сабой ў клён (як зрабіць папер з апалага лісця)

    27/04/2023

    Завярніце мне з сабой ў клён (як зрабіць папер з апалага лісця)

    Апалае лісце традыцыйна лічыцца смеццем у нашых шыротах: яго часта спальваюць вясной ды ўвосень. Ці ёсць альтэрнатывы спальванню лісця? І што, калі гэта не смецце, а каштоўны рэсурс? Што, калі з лісця таксама можна рабіць целлюлозу ды папер? Ці дапаможа гэта ў вырашэнні праблемы вырубкі лясоў? На гэтыя ды іншыя пытанні шукаем адказ разам у новым выпуске падкаста Рабіць (не) перарабіць. Буду вельмі рада вашым водгукам ды каментарам у соцсетках падкаста: Instagram: https://www.instagram.com/rabic_ne_perarabic/ Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@rabic_ne_perarabic Падтрымаць праэкт можна тут: 💰Patreon: https://patreon.com/rnpc ☕Buy Me Coffee: https://www.buymeacoffee.com/RNPC Вельмі дапамогуць вашыя водгукі ды каментары на ютубе ды у эпл падкаст Увага! Далей будуць спасылкі-спойлеры з гэтага выпуску: 1. Сайт праэкту Releaf 2. Інфармацыя ад Мінпрыроды Беларусі пра падпал сухой травы. 3. Падрабязней пра мульчаванне можна пачытаць тут

    18min

Sobre

Падкаст на ідэальнай беларуска-украінскай трасянцы пра экалогію, смецце ды тэхналогіі. Тут я, Аня Шагурына - незанудная душніла, разпавядаю пра сучасныя тэхналогіі па перапрацоўке смецця. Гэта сапраўдная крыніца для натхнення ды магчымасцей. Папера з апалага лісця, акуляры з кававай гушчы, сталь з шын: магія па-за межамі Хогвартса! Але іх стварылі звычайныя маглы (закрэслена) людзі - такія як мы з вамі! Слухайце падкаст, бо.. ..нам яшчэ Рабіць [не] перарабіць!

Para ouvir episódios explícitos, inicie sessão.

Fique por dentro deste podcast

Inicie sessão ou crie uma conta para seguir podcasts, salvar episódios e receber as atualizações mais recentes.

Selecionar um país ou região

África, Oriente Médio e Índia

Ásia‑Pacífico

Europa

América Latina e Caribe

Estados Unidos e Canadá