Сімптомы дэпрэсіі, посттраўматычнага расстройства ці проста дрэнны настрой? Як адрозніць?
Якія прыкметы таго, што дакладна варта звярнуцца па дапамогу да спецыяліста?
І да каго ісці? Чым адрозніваюцца псіхолаг, псіхатэрапеўт і псіхіятр? І чаму ні да каго з іх не сорамна і не страшна звярнуцца?
А таксама чаму нашы непрыемныя станы – насамрэч часам нашыя добрыя памагатыя?
Дапамагае разабрацца крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава, якая 17 гадоў працавала ў Міністэрстве надзвычайных справаў, выязджала на пажары, катастрофы, працавала з ахвярамі і сведкамі цяжкіх трагедый, была перамоўцай пры пагрозах суіцыду. У 2021 годзе была вымушаная з’ехаць з Беларусі праз крымінальны пераслед за валанцёрскую дзейнасць.
信息
- 节目
- 频率半周一更
- 发布时间2023年7月13日 UTC 19:32
- 长度49 分钟
- 季1
- 单集8
- 分级儿童适宜
