Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года. Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Informações
- Podcast
- FrequênciaSemanal
- Publicado13 de dezembro de 2024 às 12:40 UTC
- Duração2min
- ClassificaçãoLivre