Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат ілжывых стэрэатыпаў пра псіхаактыўныя рэчывы і як выглядаюць гарады з больш ліберальнай наркапалітыкай, чым у Беларусі, пагаварылі з наркаактывістам Міхасём.
- Чаму “псіхаактыўныя рэчывы”, а не наркотыкі?
- Як гэтыя рэчывы трапляюць у беларускія гарады?
- Хто распаўсюджвае “закладкі”?
- Чаму каменні ў парку могуць быць не такімі простымі, як падаецца?
- Ці праўда, што людзі, якія спажываюць псіхаактыўныя рэчывы, уяўляюць небяспеку для гараджан і гараджанак?
- Дзе хаваюцца знакамітыя прытоны?
信息
- 节目
- 发布时间2024年1月21日 UTC 18:13
- 长度49 分钟
- 季3
- 单集16
- 分级儿童适宜