Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? Разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.
- Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?
- Дзе хавацца ад моцнага ветру?
- Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада – дрэнная ідэя?
- У чым карысць фантанаў улетку?
- Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?
- Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?
信息
- 节目
- 发布时间2024年1月28日 UTC 09:43
- 长度29 分钟
- 季3
- 单集17
- 分级儿童适宜