На працягу доўгіх пасляваенных дзесяцігоддзяў у Мінску былі закрыты ўсе каталіцкія храмы. Таму адным з цэнтраў духоўнага жыцця для сталічных вернікаў вымушана стаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным, недалёка ад Маладзечна, куды было зручна дабірацца чыгункай. З 1944 года ў Красным служыў ксёндз Юзаф Марсангер – польскі езуіт, які апынуўся на тэрыторыі Беларусі ў рамках так званай Місіі Усход – яна праводзілася кіраўніцтвам Віленскай архідыяцэзіі падчас Другой сусветнай вайны з мэтай адраджэння касцёльнага жыцця на тэрыторыях, пацярпелых ад рэалізацыі савецкімі ўладамі палітыкі барацьбы з рэлігіяй. Пасля вайны місія фактычна спынілася, але не для ксяндза Марсангера, які вырашыў застацца ў БССР і прысвяціць усё сваё жыццё захаванню веры на беларускай зямлі. Пра постаць гэтага святара распавядае наша госця, спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў XIX – XX стагоддзях.
Thông Tin
- Chương trình
- Tần suấtHằng tuần
- Đã xuất bảnlúc 06:57 UTC 18 tháng 4, 2024
- Thời lượng30 phút
- Xếp hạngSạch