На працягу ХІХ стагоддзя, у выніку канфесійнай палітыкі расійскіх царскіх уладаў, колькасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі Беларусі скарацілася з амаль 200 да 3 – двух жаночых і аднаго мужчынскага. Але і яны выконвалі функцыю пэўнага роду інтэрнатаў для манахаў і манахінь розных ордэнаў, што засталіся служыць на тэрыторыі нашай краіны. Манастыры заўсёды былі цэнтрамі духоўнага жыцця, таму іх закрыццё стала балючым ударам для мясцовых католікаў. Нягледзячы на гэта вернікі працягвалі выказваць жаданне цалкам прысвяціць сябе служэнню Богу і бліжнім. Так з’явілася неабходнасць у пошуку новых форм манаскага жыцця. Ён выліўся ў з’яўленне вялікай колькасці патаемных манаскіх супольнасцей, члены якіх не насілі манаскае адзенне, але жылі згодна статутаў ордэнаў і працягвалі займацца евангелізацыяй і клопатам пра бедных, не вылучаючыся сярод людзей. Досвед канспіратыўнага кансэкраванага жыцця затым прыдаўся ў савецкія часы, калі пераслед Касцёла атрымаў новы размах. Нягледзячы на атэістычную прапаганду вернікі працягвалі ўступаць у патаемныя манаскія супольнасці, каб дапамагаць святарам і спрыяць захаванню веры на нашай зямлі. Пра гэту малавядомую старонку гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі распавядзе спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і каталіцкага духавенства ў ХІХ – ХХ стагоддзях.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2024年1月24日 上午7:32 [UTC]
- 長度27 分鐘
- 年齡分級兒少適宜