Адной з найстаражытнейшых традыцый, звязаных з кляштарным жыццём, з’яўляецца варэнне піва. Паводле некаторых звестак, каталіцкія манахі ў Еўропе доўгі час мелі манаполію на вытворчасць гэтага напою. Да касацый XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 200 каталіцкіх кляштараў, і пры кожным з іх быў як мінімум адзін бровар. Піва варылі францішкане, дамінікане, езуіты, базыліяне і прадстаўнікі іншых ордэнаў. З піва рабілі супы, яго пілі на сняданак і нават давалі хворым. Гэты каларыйны напой падтрымліваў сілы манахаў і манахінь у перыяд Вялікага посту. Пра кляштарныя традыцыі варэння і ўжывання піва ў нашым краі ў новым выпуску падкаста "Старонкі гісторыі" расказвае кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк – даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцяў на тэрыторыі Беларусі ў XIX–XX стагоддзях.
信息
- 节目
- 频率一周一更
- 发布时间2025年3月20日 UTC 07:00
- 长度32 分钟
- 分级儿童适宜