У старажытнасці помнікі над магіламі мучанікаў называлі грэчаскім словам трафей. Яны нагадвалі пра духоўную перамогу хрысціян, якія засталіся вернымі вучнямі Хрыста нават перад абліччам смерці. Трафеі часта станавіліся мэтай пілігрымак. Вернікі прыходзілі да іх са сваімі малітвамі. Ля касцёла ў вёсцы Вішнева, недалёка ад Валожына, таксама ёсць надмагільны помнік, які можна назваць трафеем. Ён узвышаецца над магілай каталіцкага святара, езуіта, ксяндза Станіслава Міхальскага, які трагічна загінуў у 1950 годзе. З гэтым месцам звязана адна вельмі прыгожая традыцыя. Як першыя хрысціяне прыходзілі да магіл мучанікаў за сваімі просьбамі, так і сёння ля магілы ксяндза Міхальскага збіраюцца людзі і моляцца аб новых пакліканнях – аб мужных, самаахвярных пастырах для нашай краіны, такіх якім быў ксёндз Станіслаў Міхальскі. Пра постаць гэтага малавядомага святара распавядае наша сённяшняя госця спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2024年6月27日 上午6:00 [UTC]
- 長度20 分鐘
- 年齡分級兒少適宜