Ватыканскае радыё – першая ў свеце замежная радыёстанцыя, якая пачала вяшчаць па-беларуску. Упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў яе эфіры 75 гадоў таму – у вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да сённяшняга дня. Беларуская мова займае пачэснае месца сярод моў Ватыканскага радыё – велізарнай сям’і, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў больш як 60 нацыянальнасцей. Гэты факт з’яўляецца прызнаннем беларускай самабытнасці і культуры, а таксама сведчыць пра значнае месца нашага народа ў сэрцы Папы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў з працай рэдакцыі былі звязаны славутыя постаці беларускага каталіцкага руху, якія ў значнай ступені паспрыялі беларусізацыі Касцёла. 75-годдзю вяшчання Ватыканскага радыё па-беларуску прысвечаны сённяшні выпуск падкаста Старонкі гісторыі, у якім мы гаворым на гэту тэму з кандыдатам гістарычных навук, спадарыняй Раісай Зянюк, даследчыцай дзейнасці каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2024年12月26日 上午7:30 [UTC]
- 長度30 分鐘
- 年齡分級兒少適宜