Уладзімір Арлоў — Айчына. Маляўнічая гісторыя. Частка 2: Ад Агінскага да Багушэвіча. Чытае аўтар. Уступ

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Другая частка кнігі «Айчына» распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю «общерусского племени».

Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: «Каго любіш? — Люблю Беларусь!». З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня.

Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Чытае аўтар.

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

To listen to explicit episodes, sign in.

Stay up to date with this show

Sign in or sign up to follow shows, save episodes, and get the latest updates.

Select a country or region

Africa, Middle East, and India

Asia Pacific

Europe

Latin America and the Caribbean

The United States and Canada