
25 episodes

Утульны горад Даша
-
- Government
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.
Якім мае быць грамадскі транспарт?
Адкуль узяліся панэлькі?
Чаму да рэстаўраваных будынкаў так шмат пытанняў?
Калі ў кожнай сям'і ёсць аўтамабіль - гэта дрэнна?
Што рабіць з бяздомнымі сабакамі?
Ці варта сартаваць смецце, калі твае суседзі гэтага не робяць?
Як перасесці на ровар, калі ў нас 6 месяцаў зімы?
Хто адказвае за рамонт дзіцячых пляцовак?
Чаму мы марым аб уласнай дачы?
Аб гэтым і не толькі размаўляем з актывістамі і навукоўцамі, каб у выніку пабудаваць утульны горад.
-
Адкуль бяруцца заторы ў горадзе і што з імі рабіць
Заторы на гродзенскіх дарогах – звыклая зʼява. Мы назіраем іх зранку, калі ўсе спяшаюцца на працу, мы стаім у іх увечары, калі ўсе вяртаюцца дамоў. У заторах вінавацяць надворʼе, аварыі, супрацоўнікаў ДАІ і ландшафт. Чаму насамрэч гродзенцы рэгулярна доўгія хвіліны нудзяцца ў заторах? Пры чым тут Нёман і Ленінскі раён? Разбіраемся разам са спецыялісткай па паліталогіі і кіраванні Алінай Харысавай.
Адкуль бяруцца заторы ў горадзе?
У чым унікальнасць гродзенскага трафіку?
Навошта вам уласны аўтамабіль?
У тралейбусы ў раніцу не праціснуцца: ці гэта натуральная з’ява?
Ці стане затораў менш, калі пашырыць дарогі?
Што не так з гродзенскім грамадскім транспартам?
Як платныя паркоўкі вырашаюць праблему затораў?
Ці рэальна закрыць цэнтр для аўтамабіляў?
Інастаграм Аліны Харысавай: https://www.instagram.com/alinaharisov/
Праект «Яна/Ёй»: https://www.instagram.com/yana.joj/
Выпуск падкаста пра камфортны грамадскі транспарт: https://cozycity.mave.digital/ep-3 -
Сабака бывае кусачым: гаворым пра жывёлаў у горадзе
З жывёламі ў горадзе мы сутыкаемся ў дзвюх сітуацыях: калі гэта хатнія жывёлы на шпацыры або калі гэта галодныя бадзяжныя жывёлы. Да першых у нас часцей за ўсё няма ніякіх прэтэнзій, а вось пра бадзяжных прынята лічыць, што яны разносяць хваробы, нападаюць на людзей і проста псуюць вуліцы сваім няшчасным выглядам. Аб тым, як хатнія жывёлы пераўтвараюцца ў бадзяжных, што трэба ўсім чацвераногім у нашых гарадах і хто насамрэч пераносіць хваробы, пагаварылі з Марыяй – эксперткай Менскай урбаністычнай платформы.
Адкуль у горадзе бяруцца бадзяжныя сабакі і каты?
Дзе па законе можна выгульваць сабак?
Хто мусіць плаціць падатак за жывёлу?
Дзе котка можа атрымаць пашпарт?
Чаму ў коткі больш шанцаў выжыць у горадзе, чым у сабакі?
Навошта сабака вашых суседзяў увесь час вые?
Што рабіць з бадзяжнымі жывёламі?
Ці праўда, што сабакі – галоўныя пераносчыкі шаленства? -
Хачу быць урбаніст_кай: ці патрэбна адукацыя, каб паляпшаць горад?
Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома. Абмяркоўваем, як займацца ўрбаністыкай разам з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.
Куды пайсці вучыцца ўрбаністыцы?
У чым адрозніваецца ўрбаністыка ад урбанізма?
Чым адрозніваецца архітэктурная адукацыя «у нас» і «у іх»?
Каб назвацца ўрбаніст_кай, трэба мець дыплом?
Што пачытаць пра ўрбаністыку?
Чаму варта адпісацца ад Варламава?
Карысныя спасылкі пра ўрбаністыку:
Узгаданы выпуск з урбаністкай Ілонай Эльяшэвіч ( https://hrodna.life/2022/10/24/cozy-city-podcast-ep12/)
Менская ўрбаністычная платформа ( https://www.mienskurban.space/)
Выдавецтва з кніжкамі пра ўрбаністыку ( https://store.strelka.com/books)
Юцюб-канал урбаніста Андрэй Ялбаева ( https://www.youtube.com/@yelbayev/videos) -
Чыста там, дзе не смецяць: куды з горада знікаюць адходы?
«Яны чыстыя» – кажуць пра беларускія гарады замежнікі. Насамрэч, у Гродне, напрыклад, даволі цяжка пабачыць шмат смецця недзе па-за сметніцамі. Аднак, чыя гэта заслуга? І якім коштам мы дасягаем той стэрыльнай чысціні ў нашых гарадах? Разбіраемся з урбаністам і экаактывістам Аляксеем Аўчыннікавым.
Чаму ў некаторых гарадах складана падтрымліваць чысціню, а ў некаторых – лягчэй?
Куды дзяецца смецце з гарадскіх сметніц?
У чым праблема палігонаў для смецця?
Навошта сартаваць смецце, калі ўсё збірае адна машына?
Што больш экалагічна: шкло ці пластык?
Куды падзець пратэрмінаваныя лекі і дзіравыя шкарпэткі?
Таксама тэме экалогіі прысвечаны 15 выпуск 1 сезона нашага падкаста: Цяплей, яшчэ цяплей: як горад і клімат уплываюць адзін на аднаго? ( https://cozycity.mave.digital/ep-15) -
Дрэнная і добрая архітэктура. Як вызначыць, што ёсць што?
У папярэдніх выпусках мы разам з мастацтвазнаўцам Сцяпанам Стурэйкам шмат размаўлялі пра тое, як мусіць выглядаць добрая рэстаўрацыя. У выніку сышліся на тым, што ўсё залежыць ад грамадскага кансэнсусу, і тое, што гродзенцы бясконца спрачаюцца наконт аднаўлення чарговага будынка – гэта добра і правільна. Яшчэ адна тэма, пра якую ўвесь час спрачаюцца гродзенцы – гэта прыгажосць тых ці іншых будынкаў. Ці існуюць нейкія аб’ектыўныя паказчыкі добрай архітэктуры, ці гэта выключна пытанне густу, разбіраемся разам з гродзенскай архітэктаркай Вiялетай Масаловай.
Чаму моладзь захапляецца савецкай архітэктурай, а старэйшыя людзі яе не любяць?
Сталінскі ампір VS Віленскае барока – хто пераможа?
Калі архітэктура зараджаецца без архітэктара?
Панэлькі – гэта прыгожа?
Ці бывае постмадэрнісцкая архітэктура прыгожай?
Дзе ў гродзенскіх мікрараёнах прыхаваліся сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры?
Як звязаны гурт “Molchat doma” і беларуская архітэктурная спадчына?
У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з наступных відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=gwqjYS5Lv9E ("Мы не устали". 200-тысячный марш в Минске. Канал Настоящее Время. Сюжеты)
https://www.youtube.com/watch?v=HR5zpFs7YpY (Молчат Дома (Molchat Doma) - Судно (Sudno). Канал TV-8-301)
https://www.youtube.com/watch?v=1vrEljMfXYo (John Denver - Take Me Home, Country Roads (Official Audio). Канал John Denver)
https://www.youtube.com/watch?v=DqCf4DKhnC8 (Sacerdotes Dei, benedicite • Presbyteral Ordination • RCAB 2017. Канал RJCCeciliaMusic)
https://www.youtube.com/watch?v=wzIpVaFtH9U (Фанфары. Канал Galina Malkova) -
Дзед Мароз на квадрацыкле і чарка на пасашок: што не так з гарадскімі святамі ў Беларусі?
Напярэдадні Новага года супрацоўнікі культурных устаноў Гродна, як і іншых беларускіх гарадоў, рыхтуюць праграму, каб забаўляць нас у святочную ноч. Хаця сцэнары такіх мерапрыемстваў з года ў год мусяць быць рознымі, асноўныя складнікі застаюцца нязменнымі: канцэрт на плошчы, парад Дзедаў Марозаў і расейская эстрадная музыка. Ці ёсць іншыя спосабы арганізаваць гарадское свята? Разбіраемся на падставе гістарычных традыцый беларусаў і досведу сучасных менеджараў мерапрыемстваў.
Як святкавалі каляды нашыя продкі?
Якія святы адбываліся ў беларускіх гарадах стагоддзі таму?
Ці ставілі раней ялінку на плошчы?
Што такое калядны псеўдафальклор?
Хто адказвае за навагодні канцэрт на галоўнай плошчы?
Чаму там гучыць расейская эстрадная музыка?
Чаго бракуе сучасным гарадскім святам?
Як арганізаваць файную гарадскую імпрэзу?
Дамы культуры ці Арт-рэзідэнцыі?
Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з відэа:
Інструкцыя па калядаванні ад Сержука Доўгушава / Анлайн-Каляды з "Этна Традыцыяй"
Каляда прыйшла! Успамінаем калядныя традыцыі беларусаў / Мова нанова
Грунвальд 2010г. Кірмаш
Гимн Советского Союза,Gimn Sovetskogo Soyuza
Военный парад в Минске 1 мая 1946 года
Бяседа - Чарка на пасашок (Беларусь-1. 01.01.2019 00:53)
ŚWIĘTA NASZE W PRL - cz. II "Hej kolęda, hej" - film dokumentalny o Bożym Narodzeniu (1945 -1981)
Новогодний концерт-поздравление от Гродненского района
Новый год в Гродно
Как Гродно готовится встречать Новый год?
"Стары Ольса" - Песнь Монаршэ Вечнэму (2006)