
17 episodes

У кантэксце Подкасты ЦНИ
-
- News
Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркі размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.
-
Ад Фінляндыі да Ізраіля, ад дэмакратый да дыктатур. Вынікі другога сезону “У кантэксце”
Што паслухаць, у якіх выпусках шукаць надзею і аптымізм? Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік разважаюць пра ўрокі гісторыі і вопыт іншых краінаў, якія абмеркавалі з гасцямі падкаста ў другім сезоне.
-
Грузія — новы сатэліт Расеі?
Што адбываецца ў знешняй палітыцы Грузіі? З аднаго боку, Абхазія і Паўднёвая Асетыя пад акупацыяй Расеі, а з іншага боку ўрад Грузіі аднаўляе авіяспалучэнне з Масквой і не ўпускае апазіцыйных расейскіх палітыкаў у краіну. Ці ёсць шанец, што ўрад краіны зменіцца ў выніку парламенцкіх выбараў 2024 года і Грузія зноў вернецца на шлях еўраінтэграцыі? У […]
-
Ізраіль — дэмакратыя пад пагрозай?
Што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Ізраіля, як ізраільцяне за месяц пратэстаў спынілі судовую рэформу, якое стаўленне да беларусаў? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем пра эміграцыю і стаўленне да беларусаў у Ізраілі з Аляксандрам Фруманам, выхадцам з Беларусі, прадстаўніком Народнай амбасады ў Ізраілі.
-
Латвія: цяпер мы ведаем, што інтэграцыя ў НАТА і ЕС была адзіным шляхам захаваць незалежнасць
У новым выпуску падкаста «У кантэксце» размаўляем пра Латвію – краіну, дзе 25% складаюць этнічныя рускія. У нас у гасцях латышска – беларускі публіцыст і сябра прэзідыума Рады БНР Алесь Чайчыц. Размаўляем пра тое, чаму ў Латвіі мала беларусаў, як краіна праходзіць праз дэрусіфікацыю і ці гатова Латвія да жалезнай заслоны.
-
Лічбавы сусвет: будучыня нейрасетак і штучнага інтэлекту
Новы выпуск падкаста “У кантэксце” прысвечаны будучыні лічбавага сусвету. ChatGPT набірае папулярнасць ва ўсім свеце, некаторыя разглядаюць яго як пагрозу, іншыя актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы. У гэтым выпуску размаўляем пра лёс беларускіх айцішнікаў, лічбавы сусвет і нейрасеткі з беларусам, супрацоўнікам кампаніі META, Славай Цывіна.
-
Арменія – дэмакратыя ў пастцы расійскага ўплыву
У новым выпуску “У кантэксце” размаўляем з былым дарадцам міністра замежных справаў Арменіі, незалежным палітолагам Сцяпанам Грыгаранам. Абмяркоўваем канфлікт у Нагорным Карабаху, параўноўваем пратэсты ў Арменіі і Беларусі і разбіраемся ў тым, наколькі Расія мае ўплыў на сітуацыю ў Арменіі.