У гэтым падкасце ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету. Гэтым разам наш спадарожнік – аўстрыйскі мысляр пачатку ХХ стагоддзя Фердынанд Эбнэр, які сцвярджаў, што чалавек нараджаецца для дыялогу. Менавіта ў адносінах з іншым ён становіцца сабой, раскрываецца і расце. Аднак сапраўдны дыялог – гэта не пустая размоўная тэхніка. Ён пачынаецца толькі там, дзе ёсць любоў і павага. Эбнэр прапануе вярнуць у размову другую асобу, навучыцца канцэнтраваць увагу і сэрца на тым, хто побач. Пачаць можна з малога: адна кароткая малітва, адна размова без спешкі, адна падзяка. Эбнэр паказаў, што быць сабой — гэта не вялікая формула, а штодзённая ўвага, мастацтва заўважаць не толькі лес, але і кожнае дрэва.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2025年11月9日 下午4:07 [UTC]
- 長度8 分鐘
- 年齡分級兒少適宜
