Гісторыя беларускага сэксу

Гісторыя беларускага сэксу
Гісторыя беларускага сэксу

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння -па-беларуску -з пошлымі жартачкамі ...і з фалічным сімвалізмам! Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y= Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

  1. Каляды: козы, чэрці, варажба і Цярэшка, што ніяк не можа ажаніцца

    2024. 12. 24.

    Каляды: козы, чэрці, варажба і Цярэшка, што ніяк не можа ажаніцца

    Усё, што магло пайсці не так у працэсе стварэння выпуску – пайшло не так і не туды. Гук дрэнна запісаўся, валіза з камп'ютарам згубілася ў аэрапорце разам з антыдэпрэсантамі, Даша не змагла змантаваць. На мяжы адчаю мы вырашылі не здавацца і пастарацца – мантаж перахапіла Дана, і…. “Нова радасць настала, Дана падкаст змантавала. Над лэптопам зорка ясна На ўвесь інтэрнэт заззяла!” І вось выпуск гатовы: Дашачка і Даначка разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым выпуску абмяркоўваюць Каляды і задаюцца пытаннем, а ці ёсць у свята сэксуальныя канатацыі, а якія, а дзе іх шукаць? З выпуску вы даведаецеся:      як каза можа быць сімвалам фертыльнасці?      што за мужык такі, Цярэшка, і чаму яго жэняць кожны год?      як варажыць зімой, калі няма ні вянка, ні зёлак?      што за паразіты запякаюць катоў і чаму хочуць адкусіць ім чэлес?                                           …і нарэшце, пры чым да ўсяго гэтага чэрці? Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/

    50분
  2. Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч

    2024. 07. 13.

    Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч

    У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры. Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі". У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае: як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык; ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу; якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі; якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў. Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ== Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    28분
  3. Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары

    2024. 07. 10.

    Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары

    Хрысціянства і сэкс: сэкс-турызм і наступствы, «актыўныя» святары і сэкс-праца У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" працягваем размаўляць пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. У якіх выпадках сэкс з ксяндзом – гэта не грэх? Чаму дазвол на тое, каб стаць святаром, залежаў ад таго, ці кандыдат – «пасіў» або «актыў»? Якія нечаканыя прычыны для разводу прымала хрысціянская царква (акрамя здрады)? Як царква ставілася да сэкс-працы? Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы: У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!

    21분
  4. Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

    2024. 06. 18.

    Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

    Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024! Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім. Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”. У выпуску вы пачуеце пра: - грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць; - пра “Бераст-Фэст”; - пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”; - пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі; - пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак. …а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ! Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/ Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/

    51분
  5. Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства

    2024. 05. 31.

    Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства

    У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання? Чаму цела Хрыстова ў беларускім фальклоры не заўсёды тое, чым падаецца? Навошта святарам час ад часу плявалі ў спіну? Што рабілася ў кляштарах раней, і чым гэта нагадвае хрысціянскія летнікі цяпер? Усё гэта, а таксама хрысціянскую песню «Gaudete», перакладзеную на беларускую Дар’яй Гардзейчык і выкананую Данутай Грынь, слухайце ў новым выпуску падкаста «Гісторыя Беларускага Сэксу». Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:  У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!

    31분
  6. Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    2024. 05. 12.

    Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам! У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў. Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая патлумачыць наіўным юзеркам вагін©,  чаму беларуская гінекалогія такая страшная, як рабілі аборты нашыя прапрабабулі, якая сувязь паміж унутрыматкавай спіраллю і персцёнкам у похве, чаму "цнатлівак" не аглядаюць з люстэркам, што адказваць на пытанне: палавым жыццём жывеце - калі ты толькі мастурбуеш (затое актыўна),  чаму прышчэпка ад ВПЧ каштуе амаль як нырка Падтрымаць нас кавай: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Інстаграм гінекалагіні Сашы: https://www.instagram.com/gvozd.eva/

    47분
  7. 2023. 11. 30.

    Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

    Гінекалогія - страшнае слова, якое прымушае баяцца і малых дзяўчынак, і дарослых жанчын*. Трыгер ворнінг: гінекалагічны гвалт. Усе мы са школы чулі дзікія гісторыі пра балючыя агляды на гінекалагічным крэсле, лекарак, якія саромяць за наяўнасць сэксуальнага жыцця і акушэрак, якія крычаць матам на няшчасных парадзіх. На жаль, некаторыя з гэтых гісторыя - зусім не байкі, а цалкам гістарычныя падзеі, якія напаткалі нават вядоўцаў гэтага падкаста. Пра тое, як мы змагаліся з жорсткімі гінекалагіцамі, атрымлівалі траўмы і ачуньвалі ад іх, слухайце ў гэтым выпуску. Увага! У гэтым выпуску даволі дрэнны гук. Калі вы не дасце рады такое слухаць - пераходзьце да "Гінекалогія: частка 2". Гэты выпуск ужо ёсць на ўсіх платформах, і гук там значна лепшы. Прыемнага праслухоўвання. Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    23분

소개

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння -па-беларуску -з пошлымі жартачкамі ...і з фалічным сімвалізмам! Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y= Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

무삭제판 에피소드를 청취하려면 로그인하십시오.

이 프로그램의 최신 정보 받기

프로그램을 팔로우하고, 에피소드를 저장하고, 최신 소식을 받아보려면 로그인하거나 가입하십시오.

국가 또는 지역 선택

아프리카, 중동 및 인도

아시아 태평양

유럽

라틴 아메리카 및 카리브해

미국 및 캐나다