Гаворыць Гродна

Хто больш сталічны: Гродна ці Магілёў? | Усход - Захад. Выпуск №1

Гродна - трэцяя сталіца Рэчы Паспалітай і другая сталіца БНР? А Магілёў ледзь не стаў сталіцай БССР? Ці могуць мець абласныя цэнтры свае прэтэнзіі на сталічнасць? І як яны іх абгрунтоўваюць? Краязнаўцы Аляксей Шота і Аляксей Бацюкоў абмеркавалі, чаму іх гарады - не менш (а можа і больш) сталічныя за Мінск.