Гісторыя беларускага сэксу

Гісторыя беларускага сэксу
Гісторыя беларускага сэксу

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння -па-беларуску -з пошлымі жартачкамі ...і з фалічным сімвалізмам! Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y= Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

  1. Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч

    ٧ محرم

    Хрысціянства і сэкс сёння. Бяжбожніцы размаўляюць з тэалагіняй Наталляй Васілевіч

    У фінальным выпуску, які прысвечаны сэксу і хрысціянству, бязбожніцы Даша і Дана вырашылі запрасіць асобу, якая а) верыць у Бога, б) добра ведае хрысціянскую "кухню" знутры. Наталля Васілевіч — тэалагіня і мадэратарка "Хрысціянскай візіі". У гэтым выпуску спадарыня Наталля расказвае: як змянялася стаўленне царквы да розных сэксуальных практык; ці вымагае хрысціянская царква ад вернікаў, каб тыя захоўвалі цноту да шлюбу; якое стаўленне ў каталіцкага касцёла да кантрацэпцыі; якая з хрысціянскіх плыняў найбольш ліберальная да квір-стасункаў. Падпісвайцеся на тэлеграм канал "Хрысціянская візія" (калі гэта для вас бяспечна): https://t.me/christianvision І на асабісты інстаграм Наталлі Васілевіч: https://www.instagram.com/burbalka?igsh=MXRxYWdtYTRlaXN4YQ== Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    ٢٨ من الدقائق
  2. Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары

    ٤ محرم

    Хрысціянства і сэкс: анальны грэх, сэкс-праца і «актыўныя» святары

    Хрысціянства і сэкс: сэкс-турызм і наступствы, «актыўныя» святары і сэкс-праца У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" працягваем размаўляць пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. У якіх выпадках сэкс з ксяндзом – гэта не грэх? Чаму дазвол на тое, каб стаць святаром, залежаў ад таго, ці кандыдат – «пасіў» або «актыў»? Якія нечаканыя прычыны для разводу прымала хрысціянская царква (акрамя здрады)? Як царква ставілася да сэкс-працы? Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы: У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!

    ٢١ من الدقائق
  3. Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

    ١٢ ذو الحجة

    Купалле. Самае эратычнае сярод беларускіх традыцыйных свят

    Доўга мы чакалі-чакалі і нарэшце дачакаліся… Купалле 2024! Разам з госцяй – даследчыцай, фалькларысткай Аленай Ляшкевіч – у новым эпізодзе пагутарылі пра свята Купалле, пра яго паходжанне, агульны выгляд, пра тое, як свята мянялася скрозь час і, канешне, пра эротыку і сэкс, зашыфраваныя ў ім. Гэты эпізод абсалютна абавязковы для праслухоўвання, бо, як кажа беларуская мудрасць, – “…хто не быў на Купаллі, таго бадай закапалі…”, а мы працягнем сваімі словамі – “а хто не слухаў эпізод пра Купалле, таго крапівой лупцавалі”. У выпуску вы пачуеце пра: - грыгарыянскі і юліянскі каляндар, і як яны наогул працуюць; - пра “Бераст-Фэст”; - пра розніцу паміж дахрысціянскай/хрысціянскай традыцыямі і традыцыяй “Дамоў культуры”; - пра адрозненні святкавання Купалля ў розных рэгіёнах Беларусі; - пра тое, як хлопцам зберагчы дзевак ад супернікаў з чужых вёсак. …а яшчэ пра вянкі, вогнішча, варажбу і многае-многае іншае, усё гэта – пра КУПАЛЛЕ! Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі і дадатковыя матэрыялы па тэме таксама тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Ютуб-канал Алены Ляшкевіч: https://www.youtube.com/@Alena_Rosica/ Магчымасць замовіць кнігу госці тут: https://belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/tradytsyyny-kalyandar-narysy-z-8/

    ٥١ من الدقائق
  4. Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства

    ٢٣ ذو القعدة

    Хрысціянства і сэкс: распутныя святары, каталіцкія летнікі і неўмяручае паганства

    У новым выпуску падкаста "Гісторыя беларускага сэксу" размаўляем пра хрысціянства і сэкс на беларускіх землях. Як хрысціянскія цэрквы (а іх было на Беларусі да халеры) рэгулявалі палавое жыццё нашых продкаў? Ці паддаваліся нашыя продкі на спробы гэтага рэгулявання? Чаму цела Хрыстова ў беларускім фальклоры не заўсёды тое, чым падаецца? Навошта святарам час ад часу плявалі ў спіну? Што рабілася ў кляштарах раней, і чым гэта нагадвае хрысціянскія летнікі цяпер? Усё гэта, а таксама хрысціянскую песню «Gaudete», перакладзеную на беларускую Дар’яй Гардзейчык і выкананую Данутай Грынь, слухайце ў новым выпуску падкаста «Гісторыя Беларускага Сэксу». Падтрымаць нас: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Цікавыя кніжкі па тэме тут: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш Інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ А ў падрыхтоўцы да эпізоду мы абапіраліся на наступныя крыніцы:  У. Лобач "Беларуская традыцыйная культура і хрысціянская царква ў XIX – пачатку XX стст.", І. Марзалюк "Матрыманіяльнасць і сэкс у Беларусі ХІ–ХVIII стст.", Э. Ярмусік "Канфесійная гісторыя Беларусі" і канешне, "Беларускі эратычны фальклор" пад рэдакцыяй Т. Валодзінай!

    ٣١ من الدقائق
  5. Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    ٤ ذو القعدة

    Спецвыпуск! Беларуская гінекалагіня і беларуская гінекалогія

    Гісторыя Беларускага Сэксу вяртаецца з новым сезонам і адразу са спецвыпускам! У мінулым сезоне Даша з Данай два выпускі запар расказвалі страшныя гісторыі пра свае гінекалагічныя прыгоды і гінекалагічныя прыгоды нашых продкаў. Надыйшоў час запрасіць прафесіяналку ў гэтай сферы, якая патлумачыць наіўным юзеркам вагін©,  чаму беларуская гінекалогія такая страшная, як рабілі аборты нашыя прапрабабулі, якая сувязь паміж унутрыматкавай спіраллю і персцёнкам у похве, чаму "цнатлівак" не аглядаюць з люстэркам, што адказваць на пытанне: палавым жыццём жывеце - калі ты толькі мастурбуеш (затое актыўна),  чаму прышчэпка ад ВПЧ каштуе амаль як нырка Падтрымаць нас кавай: https://buymeacoffee.com/belsexhistory Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Інстаграм гінекалагіні Сашы: https://www.instagram.com/gvozd.eva/

    ٤٧ من الدقائق
  6. ١٦‏/٠٥‏/١٤٤٥ هـ

    Гінекалогія 1.0: акушэрскі гвалт, слатшэймінг і страшнае крэсла

    Гінекалогія - страшнае слова, якое прымушае баяцца і малых дзяўчынак, і дарослых жанчын*. Трыгер ворнінг: гінекалагічны гвалт. Усе мы са школы чулі дзікія гісторыі пра балючыя агляды на гінекалагічным крэсле, лекарак, якія саромяць за наяўнасць сэксуальнага жыцця і акушэрак, якія крычаць матам на няшчасных парадзіх. На жаль, некаторыя з гэтых гісторыя - зусім не байкі, а цалкам гістарычныя падзеі, якія напаткалі нават вядоўцаў гэтага падкаста. Пра тое, як мы змагаліся з жорсткімі гінекалагіцамі, атрымлівалі траўмы і ачуньвалі ад іх, слухайце ў гэтым выпуску. Увага! У гэтым выпуску даволі дрэнны гук. Калі вы не дасце рады такое слухаць - пераходзьце да "Гінекалогія: частка 2". Гэты выпуск ужо ёсць на ўсіх платформах, і гук там значна лепшы. Прыемнага праслухоўвання. Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/

    ٢٣ من الدقائق
  7. ٢٢‏/٠٤‏/١٤٤٥ هـ

    Цяжарнасць і роды 2.0: палёт мышы, змеі на грудзях і навальніца пасля аборту

    Працягваем размовы пра цяжарнасць, роды і іх наступствы для грамады.  Як мусілі сябе паводзіць сваякі і суседзі парадзіхі, каб роды прайшлі паспяхова? Чаго не мусіў рабіць муж падчас цяжарнасці, каб не пашкодзіць дзіцёнку?  Што чакала жанчыну, якая рабіла аборты?  Чаму за забойства байструка не было крымінальнай адказнасці, але ўся грамада ад гэтага цярпела?  Даведаецеся ў гэтым выпуску 😏 Always and forever "Белорусский эротический фольклор" пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай. Яшчэ адна крыніца - кніга "Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў" пад рэдакцыяй Т.І. Кухаронка, акрамя таго мы чыталі "Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект" пад рэдакцыяй В.І. Мішынай. Артыкулы "Плоднасць, роды і хрэсьбіны ў традыцыях і вераваннях беларускага вясковага насельніцтва", Паўль Бартэльс і "Няхрышчанае мясца": женская грудь и грудное вскармливание в белорусских традиционных представлениях и языке (на общеславянском фоне)", Таццяна Валодзіна Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/ Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621 Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.

    ٣٣ من الدقائق

حول

У гэтым падкасце мы распавядзем пра эротыку ў беларускім фальклоры. Пра тое, як займаліся сэксам нашыя продкі. Развянчаем міф аб іх бязгрэшнасці і параўноўваем з тым, як беларусы займаюцца сэксам сёння -па-беларуску -з пошлымі жартачкамі ...і з фалічным сімвалізмам! Падтрымаць нас і атрымаць эксклюзіўны кантэнт: https://www.patreon.com/alternative_museum/membership Наш Інстаграм: https://instagram.com/belarusian_sex_history?igshid=YmMyMTA2M2Y= Хочаце сябраваць або супрацоўнічаць? Пішыце на пошту: alternative.museum@yandex.by

للاستماع إلى حلقات ذات محتوى فاضح، قم بتسجيل الدخول.

اطلع على آخر مستجدات هذا البرنامج

قم بتسجيل الدخول أو التسجيل لمتابعة البرامج وحفظ الحلقات والحصول على آخر التحديثات.

تحديد بلد أو منطقة

أفريقيا والشرق الأوسط، والهند

آسيا والمحيط الهادئ

أوروبا

أمريكا اللاتينية والكاريبي

الولايات المتحدة وكندا