Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Прынамсі, у іх уласным горадзе. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам, які ўплывае на гарадское жыццё. Пра тое, як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан з гараджанкамі, пагаварылі з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам.
- Як узнікалі рэгіянальныя медыі?
- Ці можа артыкул нешта змяніць у горадзе?
- Што не так з “Гродзенскай праўдай”?
- Наколькі бяспечна выкрываць людзей, якія жывуць зусім побач?
- Як працуюць рэгіянальныя медыі ў выгнанні?
- Ці магчыма падтрымліваць сувязь з аўдыторыяй на адлегласці?
- Чаму вялікім выданням так важны рэгіянальныя?
信息
- 节目
- 发布时间2024年2月11日 UTC 12:21
- 长度36 分钟
- 季3
- 单集19
- 分级儿童适宜