Беларускія гарады перад зімовымі святамі ўпрыгожваюць з неверагодным для гарадоў суседніх краін размахам. Хаця традыцыя ставіць ялінку на цэнтральнай плошчы (https://hrodna.life/2023/12/18/best-christmas-tree/), аздабляць дрэвы ў парках ліхтарыкамі і ўсталёўваць светавыя кампазіцыі з каляднымі персанажамі існуе і ў Беларусі, і ў суседзяў, менавіта беларускія гарады могуць пахваліцца найбольшай колькасцю разнастайных упрыгожанняў. У гэтым годзе па ўсім Гродне ўсталявалі 10 вялікіх ялінак, а святочная ілюмінацыя асвятляе ўвесь цэнтр і нават некаторыя мікрараёны. У чым праблема ўсёй гэтай прыгажосці? І чаму экаактывісты і экаактывісткі раяць быць больш сціплымі? Разбіраемся разам з прадстаўніцай арганізацыі “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко.
- Чаму кіламетры ліхтарыкаў – гэта занадта шмат?
- Колькі ялінак мусіць быць у горадзе?
- Чаму птушкі і эколагі не любяць салюты?
- Адкуль раніцай 1 студзеня на плошчах брудныя пластыкавыя кубачкі?
- Што не так з ялінкамі ад прадпрыемстваў у парку Жылібера? (вось яны: https://t.me/urbanhrodna/1557)
Зялёны тэлефон: https://greenphone.help/bel/
정보
- 프로그램
- 발행일2023년 12월 29일 오전 11:30 UTC
- 길이29분
- 시즌3
- 에피소드14
- 등급전체 연령 사용가