
Што адбываецца з беларускім рытэйлам і якія крамы любяць беларусы - падкаст з Валянцінам Сакалоўскім
Паўтары гадзіны гаварылі пра беларускі рытэйл з Валянцінам Сакалоўскім, дырэктарам па развіцці бізнесу кампаніі DataTile: як выжываюць беларускія крамы, чаму беларусам не спадабаўся расійскі дыскаўнцер «Светлафор», як жыць без «Віталюра», пра культавы «Еўраопт» на Мантажнікаў і як калісьці адкрывалі «Карону» у Брэсце.
Валянцін усё расказаў доступна, зразумела і з гумарам. Нават калі вы ніколі не цікавіліся гандлем, эканомікай і рытэйлам, усё роўна раім паглядзець ці паслухаць — атрымаце асалоду 🙃
Усіх, хто даслухае падкаст да канца, чакае бонус-трэк — песня «Ходзіла маці па магазіне», напісаная штучным інтэлектам ChatGPT.
信息
- 节目
- 频率两周一更
- 发布时间2023年3月15日 UTC 11:00
- 长度1 小时 33 分钟
- 分级儿童适宜