Што ты тут забыў

Kaciaryna Rozina

Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?

  1. 10/15/2024

    11. Правілы выжывання

    Не давярай нікому, асабліва ўладам;Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй; Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці; Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен; Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш. Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых акалічнасцяў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжывання, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам

    25 min
  2. 03/06/2024

    7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг

    Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр.  Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці. Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці.  Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.

    30 min

About

Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?