Вясна Прыйдзе

Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?

Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — у мэтах далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з “Маскоўскай  хельсінкскай групы”. Сярод іх — кіраўнік праваабарончых праграм МХГ  Раман Кісялеў.

Нажаль, дапамагчы атрымалася не ўсім беларусам. Прычына розныя, адна з якіх — выхад Расіі з Савета Еўропы.

У гэты выпуску падкаста і сабраны гісторыі беларусаў, якіх усё ж вывезлі ў Беларусь для суда (праз экстрадыцыю, выдварэнне і выкраданне)— пасля чаго на радзіме яны сталі палітычнымі зняволенымі. А Раман Кісялёў растлумачыў, якія складанасці былі ў праваабаронцаў у кожнай з гісторый і як паводзілі сябе расійскі і беларускі бакі.

Таксама праваабаронца дасць парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыкі (адна з іх — мець кантакт МХГ і абавязкова звяртацца — e-mail: mhg@mhg.ru)

Якія гісторыі пачуем у падкасце?

Экстрадыцыя:

  • · Міхаіл Зубкоў: “Я стаміўся, я хачу да дому…”
  • · Дзмітрый Падлобнікаў —“Мы пра яго ўвогуле не ведалі”
  • · Аляксей Кудзін — як Расія хітрыла ў выкананні мераў ЕСПЧ?
  • · Іван Сауцін — выйшлі з ЕСПЧ, таму іх меры не лічацца
  • · Яна Пінчук — Расія ўжо не ў ЕСПЧ. “Мы ведалі, што ў нас будуць гіганцкія складанасці”

Выдварэнне:

  • · Віталь Гузаў, Дзмітрый Сушчык і Юрый Касцюк — экстрадыцыйная працэдура не прымянялася

Выкраданне:

  • · Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч —“Спецаперацыя ФСБ і КГБ. Як аказалася, ёсць нейкі асобы рэжым вываза людзей…”
  • · Генадзь Мажэйка – “Беларускі бок заявіў: дык ён сам прыехаў”.
  • · Аляксандр Капшуль – “Рэзультаты праверкі сканчаюцца…”

А таксама гісторыя пра дэпартацыю на 60 гадоў.

Падтрымай "Вясну" на Патрэон! https://www.patreon.com/spring96