У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін.
Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы.
Карысныя спасылкі да першага эпізоду:
Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar
https://kalektar.org/ru/k
Амбасада культуры
https://ambasada.art/
ZBOR
https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL
Сяргей Кірушчанка
https://sergeykiryuschenko.com/
Аляксей Талстоў
https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp
Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур.
https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf
Информация
- Подкаст
- ЧастотаСерия выпусков каждые две недели
- Опубликовано13 декабря 2023 г., 20:22 UTC
- Длительность46 мин.
- Выпуск1
- ОграниченияБез ненормативной лексики