Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”.
Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі.
Карысныя спасылкі да другога эпізоду:
Міжнародная рада музеяў ICOM
Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”
Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва
정보
- 프로그램
- 주기격주 시리즈
- 발행일2023년 12월 30일 오전 10:22 UTC
- 길이53분
- 에피소드2
- 등급전체 연령 사용가
