OM – Open Muzej Podcast

OM – Open Muzej
OM – Open Muzej Podcast

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

Episodios

  1. Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

    EPISODIO 1

    Эпізод 1. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

    У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін. Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы. Карысныя спасылкі да першага эпізоду: Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar https://kalektar.org/ru/k Амбасада культуры https://ambasada.art/ ZBOR https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL Сяргей Кірушчанка https://sergeykiryuschenko.com/ Аляксей Талстоў https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур. https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf

    46 min
  2. Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы

    CONTENIDO EXTRA DEL EPISODIO 1

    Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы

    У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве. Карысныя спасылкi да эпiзоду: 1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі. https://supportyourart.com/columns/sutin/ 2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі. https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art 3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя». https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf 4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі” https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki

    40 min
  3. Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

    EPISODIO 2

    Эпізод 2. Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

    Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”. Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі. Карысныя спасылкі да другога эпізоду: Міжнародная рада музеяў ICOM Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў” Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва

    53 min
  4. Эпізод 3. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка

    EPISODIO 3

    Эпізод 3. Музей і супольнасці: клопат і падтрымка

    Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву. Карысныя спасылкі да эпізоду: 1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах. https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ 2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю. https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu 3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця. https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc 4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г. https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo 5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтва https://spectate.ru/claire-bishop/ 6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менску https://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/

    39 min
  5. Эпізод 4. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў

    EPISODIO 4

    Эпізод 4. Музей і супольнасці: салідарнасць і супраціў

    Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах. У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям. Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву. Карысныя спасылкi: 1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible». Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак. https://www.if-disrupted.lt/ 2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі». https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html 3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат» https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f99 4. Персанальны сайт Артура Клінава http://arturklinau.com 5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца» https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff62 6. Unstraight Museum https://www.unstraight.org/ 7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/ 8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’ https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard

    42 min
  6. Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя

    EPISODIO 5

    Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя

    У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў. Карысныя спасылкi: Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы" https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3 Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал” https://niewidoczny.com/ BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/

    1 h y 7 min
  7. Эпізод 6. Музей і войны: кейс UMCA

    EPISODIO 6

    Эпізод 6. Музей і войны: кейс UMCA

    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Карысныя спасылкi: 1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва https://moca.org.ua/ 2. Архіў мастацтва ваеннага стану https://waa.umca.art/en 3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі. https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/ 4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менску https://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

    42 min
  8. Эпізод 7. Музей і войны: кейс аntiwarcoalition.art

    EPISODIO 7

    Эпізод 7. Музей і войны: кейс аntiwarcoalition.art

    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art. Карысныя спасылкі: 1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біенале https://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb 2. Партал платформы antiwarcoalition.art https://antiwarcoalition.art/ 3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі" https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p= 4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль" https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p= 5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма" https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p= 6. Сайт "ЄрміловЦентр" https://yermilovcentre.org 7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль" https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy

    44 min
  9. Эпізод 8. Музей і калекцыі: сучаснае, беларускае, мастацтва

    EPISODIO 8

    Эпізод 8. Музей і калекцыі: сучаснае, беларускае, мастацтва

    Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва. Карысныя спасылкі: 1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэці https://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823 2013. M21. Сяргей Кірушчанка https://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx 2014. Art Aktivist інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохін https://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB 2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіў Arsenal Gallery in Bialystok 40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтва куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA 2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтва ІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеў куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка https://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca 2018. ZBOR in progres галерэя Ў, Мінск куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка https://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHH Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь artmuseum.by antiwarcoaltion.art https://antiwarcoalition.art Julia Stoschek Foundation https://jsfoundation.art/ ZKM / Zentrum für Kunst und Medien https://zkm.de/de Алег Юшко. Portable Museum https://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GB Ганна Сакалова. Museum https://www.annasokolova.org/preview ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024 https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf

    1 h y 4 min

Acerca de

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ. Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.

Para escuchar episodios explícitos, inicia sesión.

Mantente al día con este programa

Inicia sesión o regístrate para seguir programas, guardar episodios y enterarte de las últimas novedades.

Elige un país o región

Africa, Oriente Medio e India

Asia-Pacífico

Europa

Latinoamérica y el Caribe

Estados Unidos y Canadá