У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша знаёміць з думкамі нямецкага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, які імкнуўся зразумець, чаму ў сучасным свеце людзі адчуваюць трывогу і ўнутранае напружанне. Фром бачыў у гэтых сімптомах не толькі псіхалагічныя, але і маральныя прычыны. Ён сцвярджаў, што чалавек пакутуе, калі жыве насуперак уласным каштоўнасцям, калі паміж яго пачуццямі і ўчынкамі ўзнікае разлад. Гэты стан філосаф называў маральным канфліктам і лічыў, што яго пераадоленне пачынаецца з адказнасці за ўласнае ўнутранае жыццё, з пераходу ад імкнення “мець” да “быць”, бо шчаслівы чалавек жыве не рэчамі, а адносінамі. Мы перагружаныя інфармацыяй, спяшаемся, перажываем, параўноўваем сябе з іншымі. І ўсё ж чалавек не становіцца спакайнейшым ад таго, што мае больш, колькі відэа праглядзеў і колькі інфармацыі атрымаў. Ён супакойваецца толькі тады, калі адчувае, што жыве “па сутнасці”, калі ў яго ёсць каму сказаць добрае слова, каму дапамагчы сваім талентам і каго мудрага паслухаць, тлумачыць ксёндз Раман.
資訊
- 節目
- 頻率每週更新
- 發佈時間2025年11月2日 上午7:49 [UTC]
- 長度9 分鐘
- 年齡分級兒少適宜
