
Як знішчалі Гродна ў 2000-я: абарона Савецкай плошчы, знос "Свежага хлеба" і пратэст супраць ГЭС
Гродна працягвае гаварыць! У другім выпуску новага сезона Ірына і Антон успомняць як мяняўся горад у 00-я гады XXI стагоддзя.
Як моладзь выратавала ад разбурэння падмуркі палаца Радзівілаў падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы? Дзе нефармалы пратэставалі супраць пабудовы ГЭС? Што абяцаў з'есці старшыня Гродзенскага гарвыканкама ў выпадку зносу крамы "Свежы хлеб" на Залатой горцы і ці стрымаў ён сваё абяцанне?
Адказы на гэтыя пытанні і не толькі дастаем з памяці і расказваем у падкасце "Гаворыць Гродна"!
Відэаверсія падкаста - на YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=x2YDr4fa9Jg
Thông Tin
- Chương trình
- Tần suấtHai tuần một lần
- Đã xuất bảnlúc 20:44 UTC 19 tháng 9, 2024
- Thời lượng28 phút
- Mùa3
- Tập2
- Xếp hạngSạch