"Я веру ў выбары". Эніра Браніцкая — Жанчыны ў праваабароне

Вясна Прыйдзе

Праваабаронка Эніра Браніцкая — першая ў незалежнай Беларусі палітзняволеная жанчына. У 2006 годзеяна арганізоўвала назіранне за чарговымі выбарамі праз “Партнэрства” — за што і была пакараная.

“Адносіны да нас былі іншыя. “Вы за палітыку сядзіце”— тады гэта займала некаторы час патлумачыць,што гэта такое”, —  успамінае Эніра.

Яна прайшла праз Акцрэсціна з тады яшчэ “сцэнай”,  амерыканку і Валадарку.А пасля вызвалення працягнула займацца праваабарончай дзейнасцю: працавала ў грамадскай прыёмнай камітэта “Салідарнасці”, была дырэктаркай “Офіса па правахлюдзей з інваліднасцю”, стаяла ля вытокаў ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў”, а цяпер з’яўляецца праваабаронцай “Human Constanta”.

А яшчэ Эніра з’яўляецца кансультанткай Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека — іншымісловамі, яна спецыялістка ў назіранні за выбарамі. І таму наведала шмат краінаў, дзе праходзілі выбарчыя працэсы.

На санітарным прыпынку ў 70 кіламетрах ад Варшаву пачаўся яе ўласны шлях бежанства — ўжо зпрычын падзей пасля 2020 года.

У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” Эніра Браніцкая распавядае пра свой шлях да праваабароны, падзеі 2006 і 2010 гадоў і пазней, а таксама пра тое, чым яна ганарыцца.

若要收听包含儿童不宜内容的单集,请登录。

关注此节目的最新内容

登录或注册,以关注节目、存储单集,并获取最新更新。

选择国家或地区

非洲、中东和印度

亚太地区

欧洲

拉丁美洲和加勒比海地区

美国和加拿大