У 10-м выпуску я пачынаю размову пра прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прыгадваю пераможцаў папярэдніх сезонаў і расказваю пра кароткі спіс 2023 года. Так-так, пакуль 2023-га, бо сёлета прэмія будзе ўручацца за два гады: асобна за 2023 і асобна за 2024. Кароткія спісы былі агучаныя 29 кастрычніка, а ўручэнне прэміі адбудзецца на фестывалі Прадмова ў Познані 7-9 лістапада.
Мяне можна падтрымаць на платформе: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, якія прыгадваю:
- “Сем ружаў”, Надзея Ясмінска. Выдавецтва “Папуры”, 2025. Ілюстрацыі - Кацярыны Дубовік.
- “Айчына”, Уладзімір Арлоў. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2016. Ілюстрацыі - Павел Татарнікаў.
- “Мая мілая ведзьма”, Валер Гапееў. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2017.
- “Фантазюркі”, Вера Бурлак. Выдавецтва “Галіяфы”, 2018. Ілюстрацыі - Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лепешава.
- “Калядны стол. Некулінарная кніга”, Зараслава Камінская. Выдавецтва “Галіяфы”, 2019.
- “Адна шкарпэтка”, Вольга Гапеева. Выдавецтва “Галіяфы”, 2020. Ілюстрацыі - Наста Іванова.
- “Мышыныя Каляды”, Антон Францішак Брыль. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2022. Ілюстрацыі - Лізаветы Лянкевіч.
- “Азбука. Вясёлы вулей”, Рыгор Барадулін. Выдавецтва “Кнігазбор”, 2017. Ілюстрацыі - Лізаветы Лянкевіч
- “Чаму Меша не мае хаты?”, Надзея Ясмінска. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Ілюстрацыі - Кацярыны Дубовік.
- “Як Зубраня “Зубраня” наведала”, Генадзь Аўласенка. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2019. Ілюстрацыі - Веранікі Шпак.
- “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020. Укладальнік - Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі - Валера Славука.
- “Мой рыжы Бім”, Эдзі Агняцвет. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2022. Ілюстрацыі - Ліліі Бусаравай.
Поўныя спісы прэміі Цёткі 2023 і 2024 года можна знайсці тут: https://bellit.info/roznaje/zhury-vyznachyla-karotkija-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html
Кароткі спіс Прэміі Цёткі 2023, пра якія расказваю ў выпуску:
Літаратурная намінацыя
- Ева Вайтоўская “Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Валер Гапееў “Вольнеры. Прадвесце”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Алесь Кудрыцкі “Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
Мастацкая намінацыя
- Марыся Вярцейка – Марыся Вярцейка “Сплюшка і Каралева Жахаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023.
- Багдан Даўгяла – Эліяш Барт “Джа: Легенда аб забраным сэрцы”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Вольга Дзятко – Аляксей Пысін “Матылёчкі-матылі”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2023.
- Вера Забароўская – Алесь Сапега “Першая чытанка”. Выдавецтва “Корчак”, 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Лізавета Лянкевіч – Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023.
- Воля Кузьміч – Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Кацярына Сцяжко – Тодар Кляшторны “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. Выдавецтва “Słowianka”, 2023.
Informations
- Émission
- Publiée30 octobre 2025 à 12:58 UTC
- Durée37 min
- Saison1
- Épisode10
- ClassificationTous publics
