Кніжныя размовы

11. Дагаварыць пра Цётку: шорт-ліст 2024 года і пераможцы 2023-2024

У гэтым выпуску я працягваю расказваць пра сёлетнюю прэмію Цёткі. Гавару пра кнігі, якія ўвайшлі ў Кароткі спіс 2024, а таксама пра пераможцаў 2023 і 2024 гадоў.

Мяне можна падтрымаць на платформе: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy

Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску:

  1. Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024. Ілюстрацыі - Анатоль Лазар.
  2. Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі - Лілія Давыдоўская.
  3. Валер Гапееў “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
  4. Альгерд Бахарэвіч “Капітан Лятучая Рыба”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі - Лявон Вольскі.
  5. Эльга Папова “Мора ў горадзе”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024. Ілюстрацыі аўтаркі.
  6. Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі - Марыя Платонава.
  7. Мечыслаў Ян Супрон “Залатое зерне: казкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024. Ілюстрацыі аўтара.

Поўныя спісы прэміі Цёткі 2023 і 2024 года можна знайсці тут: https://bellit.info/roznaje/zhury-vyznachyla-karotkija-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html

Кароткія спісы: https://bellit.info/roznaje/zhury-vyznachyla-karotkija-spisy-premii-cjotki-za-2023-i-2024-hady.html

Пераможцы: https://bellit.info/roznaje/abvjeshchanyja-pjeramozhcy-premii-cjotki.html