![Шляхецкія сем’i Беларусi: падкаст ад 34 & МТС [BEL + RUS]](/assets/artwork/1x1.gif)
5 / Пуслоўскія ды іх спадчына ў Беларусі (падкаст ад 34 & МТС)
Новы эпізод падкаста 34 і МТС пра шляхецкія сем'і Беларусі прысвечаны Пуслоўскім – прагматыкам з рамантычнай душой, якія, падобна да герояў папярэдняга выпуску Тызенгаўзаў, паслядоўна руйнавалі стэрэатып, быццам нельга аднолькава ўпэўнена несці па жыцці дваранскі тытул і талент прадпрымальніка. Пуслоўскія ўзвялі той самы ахутаны легендамі палац у Косаве, але далёка не толькі яго.
Тайм-коды:
0:35 – Маёнтак Пуслоўскіх у мястэчку Старыя Пескі Бярозаўскага раёна.
1:04 – Першыя прадстаўнікі роду і гісторыя герба «Шєліга».
2:14 – Войцех Пуслоўскі, Юзєфа Друцк-Любецкая і іх бізнес-праекты.
3:38 – Уладанні Пуслоўскіх пад Слонімам і маёнтак «Альбярцін».
4:15 – Іншыя захапленні і заняткі Войцеха Пуслоўскага.
5:42 – Вандалін Пуслоўскі і галоўная рэзідэнцыя роду – палац у Косаве.
Кароткі канспект аўдыявыпуску: https://34mag.net/post/padkast-puslouskija
資訊
- 節目
- 頻率隔週更新
- 發佈時間2022年5月19日 上午7:03 [UTC]
- 長度8 分鐘
- 年齡分級兒少適宜