Сваімі рукамі / Своими руками

ALOVAK Magazine
Сваімі рукамі / Своими руками

Размаўляем з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю. // Разговариваем с творческими людьми про то, как они создали свои проекты и научились зарабатывать на жизнь творчеством. Зроблена ў Беларусі ♥

الحلقات

  1. #8 Наталля Ярмалінская: "Калі нічога не рабіць,то нічога і не будзе"

    ٣٠‏/٠٨‏/٢٠٢٣

    #8 Наталля Ярмалінская: "Калі нічога не рабіць,то нічога і не будзе"

    Гераіня 8 выпуска – ткалля, стваральніца тэкстыльнай майстэрні "ЯРНА" Наталля Ярмалінская. Сярод вырабаў, якія стварае мая гераіня – тканыя паясы і шалікі, вышываныя кашулі і набіваныя хусткі. Мы пагаварылі з Наталляй пра яе шлях да ткацтва і навучанне гэтаму іншых, пра тое, як перамагчы комплекс “гаротнага беларусіка”, без грошай адкрыць сваю майстэрню ў Мінску і навучыцца без дрыжыкаў у голасе прамаўляць “Я зарабляю 3 тысячы даляраў":) Інстаграм Наталлі – https://www.instagram.com/yarnahandicraft Instagram ALOVAK– https://www.instagram.com/alovakmag Instagram студыі для запісу падкастаў і правядзення анлайн-стрымаў teamteam, у якой быў запісаны гэты эпізод, – https://www.instagram.com/teamteam_studio (зацаніце гук!) Спасылка на падкаст “Так склалася гістарычна”, які я сама слухаю і вам шчыра рэкамендую – https://taksklhist.mave.digital/ Шчыра дзякую за дапамогу ў мантажы гэтага выпуска Тоі, з радасцю даю спасылку на яе акаўнт у TikTok – https://www.tiktok.com/@t.o._ya (толькі паслухайце, як Тоя спявае!)

    ١ س ١ د
  2. #7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”

    ١٩‏/٠٦‏/٢٠٢٢

    #7 Керамістка Таня Рудзеня: “Мяне такі складаны досвед бадзёрыць, натхняе на тое, што я нешта прыдумаю!”

    Гераіня 7 выпуска – мастачка-керамістка, стваральніца мінскай керамічнай майстэрні-студыі “Залеплю” Таня Рудзеня. У 2020 годзе, перад пачаткам пандэміі і ўсіх наступных крызісаў, якія нас чакалі наперадзе, Таня пераехала ва ўласную майстэрню ў Паўночным завулку. Гэта быў складаны перыяд, але яна дала рады і здолела запусціць рухавік, дзякуючы якому кераміка “Рудзеніка” і цяпер працягвае цешыць беларусаў у Беларусі і за яе межамі. Мы пагаварылі з Таняй пра гэта, пра яе творчы шлях, а таксама пра тое, як заставацца ў бадзёрым і працоўным настроі ў наш няпросты час. Сфатаграфавала Таню спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Алена Драздова  https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ Інстаграм Тані –  https://www.instagram.com/rudzenika/ Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html

    ٤٢ من الدقائق
  3. #6 @katrina.happy_life: вязаць, маляваць і навучыцца адпачываць на адной рабоце

    ٠٢‏/٠٢‏/٢٠٢٢

    #6 @katrina.happy_life: вязаць, маляваць і навучыцца адпачываць на адной рабоце

    Гераіню 6 выпуска, Кацярыну @katrina.happy_life, ведаюць найперш як вязальшчыцу і стваральніцу папулярнай мінскай крамы трыкатажнай пражы, якую, на жаль, прыйшлося прадаць, і пераехаць на нейкі час у Грузію. Акрамя таго Кацярына мае творчую адукацыю, прыгожа малюе, і ўжо шмат гадоў працуе па спецыяльнасці дызайнерам-ілюстратарам. Разблытваем творчы клубок маёй гераіні: размаўляем з ёй пра стварэнне і працу крамы, прасоўванне ў Інстаграме, сумяшчэнне дзвюх розных прац, а таксама пра тое, як гэта – прадаваць паспяховы сямейны бізнэс у Беларусі. Сфатаграфавала Кацярыну ў Тбілісі спецыяльна для СВАІМІ РУКАМІ – Марта Мальцэвіч https://www.instagram.com/marta_maltsevich/. Інстаграм Кацярыны -  https://www.instagram.com/katrina.happy_life/ Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html ---------------------------------------------------- Героиню 6-го выпуска Катерину @katrina.happy_life знают прежде всего как вязальщицу и создательницу популярного минского магазина трикотажной пряжи, которую, к сожалению, пришлось продать, и переехать на какое-то время в Грузию. Кроме того, Катерина имеет творческое образование, прекрасно рисует, и уже много лет работает по специальности дизайнером-иллюстратором. Распутываем творческий клубок моей героини: говорим с ней о создании и работе магазина, продвижении в Instagram, совмещении двух разных работ, а также о том, как это — продать успешный семейный бизнес в Беларуси. Сфотографировала Катерину для обложки подкаста: Марта Мальцевич https://www.instagram.com/marta_maltsevich/ – в Тбилиси, специально для СВОИМИ РУКАМИ. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня).

    ٥٥ من الدقائق
  4. #5 Брэсцкая Ш.: вышываць не дзеля таго, каб быць паспяховай, але каб нарэшце адчуць сябе добра

    ١١‏/١١‏/٢٠٢١

    #5 Брэсцкая Ш.: вышываць не дзеля таго, каб быць паспяховай, але каб нарэшце адчуць сябе добра

    Гэты выпуск атрымаўся незвычайным. Мы будзем размаўляць з яго гераіняй, хэнд-мэйд дызайнеркай Вольгай Бычковай (Брэсцкая Ш. у Інстаграме) не толькі пра творчасць, якая становіцца працай, але і пра тое, як такая праца можа расчараваць, загнаць у крызіс. Будзем аналізаваць і разбірацца – што пайшло не так, чаго не хапіла, ці можна было нешта памяняць ці зрабіць інакш. Ці з’яўляецца гісторыя Вольгі натхняльнай? Мая гераіня неаднойчы мне казала, што не, і што параіць навічкам ёй няма чаго. Тым не менш на працягу нашай шчырай размовы дала не адну карысную параду. А ўжо колькі важных для сябе высноў я зрабіла.  Але лепш паслухайце самі. Інстаграм Волі -  https://www.instagram.com/brestskaja_sha/  Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/  Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html ….. Этот выпуск получился необычным. С его героиней, хэнд-мэйд  дизайнеркой Ольгой Бычковой (Бресткая Ш. в Instagram) мы поговорили не только о творчестве, которое становится работой, но и о том, как такая работа может разочаровать, загнать в кризис. Будем анализировать и разбираться - что пошло не так, чего не хватило, можно ли было что-то поменять или сделать иначе. Вдохновляет ли история Ольги? Моя героиня не один раз говорила мне, что нет, и что ей нечего посоветовать новичкам. И тем не менее во время нашего откровенного разговора дала не один полезный совет. А сколько важных выводов я сделала для себя. Но лучше послушайте сами. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня). Фото на обложке:  Максим Сарычев

    ٣٤ من الدقائق
  5. # 4 Алёна Драздова: жаночы партрэт і кантэнт-фотаздымка

    ٢٣‏/٠٨‏/٢٠٢١

    # 4 Алёна Драздова: жаночы партрэт і кантэнт-фотаздымка

    Гераіня 4 выпуска – фатограф з Мінска Алёна Драздова. Творчасць заўсёды вабіла Алёну – яна спрабавала сябе ў самых розных занятках – але ў якасці хобі. І толькі,  калі выпадкова трапіла на курс па фатаграфіі,  зразумела, што знайшла справу, якой бы магла займацца ўвесь час. Яе не напалохала высокая канкурэнцыя сярод фатографаў – Алёна ўпэўненая, што ўнікальны стыль і падыход да фота дапамогуць знайсці кліентаў кожнаму. Ну а я пасля інтэрв’ю зразумела, што яшчэ творчым людзям спрыяюць у працы аптымізм і жыццярадаснасць – а гэтага ў Алёны не адняць. Інстаграм Алёны -  https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ Інстаграм беларускамоўнага фатографа Ганны Кіпель  - https://www.instagram.com/phota_hanna/(аўтарка фота на вокладцы) Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ”  - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag ….. Героиня 4-го выпуска - фотограф из Минска Алёна Дроздова. Творчество всегда привлекало Алену – она ​​пробовала себя в самых разных занятиях – но в качестве хобби. И только, когда случайно попала на курс по фотографии, поняла, что нашла работу, которой может заниматься все время. Ее не испугала высокая конкуренция среди фотографов – Алена уверена, что уникальный стиль и подход к фотографии помогут найти клиентов каждому. Ну а я после интервью поняла, что еще творческим людям в работе помогает оптимизм и жизнерадостность – а этого у Алены не отнять. Язык подкаста: беларуский (ведущая), русский (героиня). Беларусь, 2021

    ٣٢ من الدقائق
  6. #3 Ліза Ганчарова: digital-ілюстрацыя, блог і беларуская мова як +100% да ўнікальнасці

    ٢٧‏/٠٥‏/٢٠٢١

    #3 Ліза Ганчарова: digital-ілюстрацыя, блог і беларуская мова як +100% да ўнікальнасці

    Гераіня гэтага выпуска – ілюстратар з Мінска Ліза Ганчарова. Лізе ўсяго 22, але яна ўжо шмат чаго паспела зрабіць на шляху да працы сваёй мары. Яна малюе для розных брэндаў і праектаў, вядзе курсы па ілюстрацыі. На рахунку ў нашай гераіні ёсць і ілюстраваная кніга, музычны кліп. А яшчэ каля 2-х гадоў таму Ліза перайшла на беларускую мову і лічыць, што гэта шмат у чым паўплывала на яе як на асобу. Мы паразмаўлялі пра гэта, пра складанасці на шляху ў ілюстратара-пачаткоўца, пра вышэйшую мастацкую адукацыю, дакладней, ці неабходная яна сучаснай моладзі, пра тое, як не ўпасці ў залежнасць ад аўдыторыі і захаваць свой стыль. Інстаграм Лізы -  https://www.instagram.com/ellgone/ Інстаграм фатографа Алены Драздовай - https://www.instagram.com/alena_drozdova_lafoto/ ……. Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag ….. Героиня нового выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» – иллюстратор из Минска Лиза Гончарова. Лизе всего 22 года, но она уже успела многое сделать на пути к работе своей мечты. Она рисует для различных брендов и проектов, ведет курсы иллюстрации. На счету нашей героини также иллюстрированная книга и музыкальный клип. А около 2 лет назад Лиза перешла на белорусский язык и считает, что это сильно повлияло на нее как на личность. Мы поговорили об этом, о трудностях на пути у начинающего иллюстратора, о высшем художественном образовании, точнее, о том, нужно ли оно современной молодежи, о том, как не попадать в зависимость от аудитории и сохранять свой стиль. Язык подкаста: беларуский

    ٣٤ من الدقائق
  7. #2 Каця Карэнюгіна: кветкі, фермерства, сезоннасць / Катя Коренюгина: цветы, фермерство, сезонность

    ٢٣‏/٠٤‏/٢٠٢١

    #2 Каця Карэнюгіна: кветкі, фермерства, сезоннасць / Катя Коренюгина: цветы, фермерство, сезонность

    Гераіня новага выпуска – кветкавы фермер і фларыст Кацярына Карэнюгіна (праект Katariosflowers). Кветкі, якія Каця вырошчвае на сваёй невялікай ферме непадалёк ад Мінска, набываюць фларысты, кветкавыя крамкі і звычайныя людзі.  Папулярная сярод Каціных кліентаў і «кветкавая падпіска»  – гэта значыць рэгулярная дастаўка букетаў дадому ці ў офіс. Каця выступае за сезоннасць кветак і ZERO WASTE фларыстыку, выкарыстоўвае ў сваіх букетах палявыя кветкі і іншыя даступныя прыродныя матэрыялы, марыць пра  стварэнне мясцовай кветкава-фермерскай супольнасці. Інстаграм Каці Карэнюгінай -  https://www.instagram.com/katariosflowers/ Парады Каці па кветкам на сайце ALOVAK - http://alovakmag.by/be/siezon/kvetki/parady-flarysta-yak-zrezats-zahavats-vybrats-kvetki.html Пра ферму Эрын Бензакейн у ЗША - http://alovakmag.by/be/tvorcyja-ludzi/floretflowers-2.html _ _ _ _ _  Героиня нового выпуска  – цветочный фермер и флорист Екатерина Коренюгина (проект Katariosflowers). Цветы, которые Катя выращивает на своей небольшой ферме под Минском, покупают флористы, цветочные магазины и обычные люди. Популярна у Катиных клиентов и «цветочная подписка» –  регулярная доставка букетов домой или в офис. Катя выступает за сезонность цветов и ZERO WASTE флористику, использует в своих букетах полевые цветы и другие доступные природные материалы, мечтает о создании местного сообщества цветочных фермеров. Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня). _ _ _ _ _ Пра падкаст “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag _ _ _ _ _ Фота на вокладцы - Ганна Раманоўская

    ٣٠ من الدقائق
  8. #1 Юля Прашковіч: “Я кідаю ўсё і, увогуле, пайшла мядзведзяў шыць” / Юля Прашкович: “Я бросаю все и, вообще, пошла медведей шить”

    ٠١‏/٠٤‏/٢٠٢١

    #1 Юля Прашковіч: “Я кідаю ўсё і, увогуле, пайшла мядзведзяў шыць” / Юля Прашкович: “Я бросаю все и, вообще, пошла медведей шить”

    Гераіня першага выпуска падкаста “СВАІМІ РУКАМІ” –  мастачка Юля Прашковіч, якая стварае кранальных мядзведзікаў-тэддзі і іх сяброў. Гаварыць мы будзем пра тое, як Юліна хобі ператварылася ў працу, колькі мядзведзікаў трэба прадаць у месяц для асабістага шчасця, чаму можа быць карысна дазволіць сабе пасці ў творчы крызіс. Юля падрабязна раскажа, у якіх міжнародных выставах можа паўдзельнічаць майстар-тэддзіст. І пра шмат што іншае. Інстаграм Юлі Прашковіч -  https://www.instagram.com/yuyu.by/ Героиня первого выпуска подкаста «СВОИМИ РУКАМИ» - художница Юлия Прашкович, которая создает трогательных мишек-тедди и их друзей. Мы поговорили о том, как хобби Юли превратилось в работу, сколько плюшевых мишек нужно продавать в месяц для личного счастья, почему может быть полезно позволить себе поддаться творческому кризису. Юля подробно расскажет про то, в каких международных выставках может поучаствовать мастер/ица-теддист,  И о многом другом. Язык подкаста: беларуский ( ведущая) и русский (героиня). Пра падкаст  “СВАІМІ РУКАМІ” - http://alovakmag.by/be/svaimi-rukami/padkast-svaimi-rukami-trejler.html Instagram ALOVAK- https://www.instagram.com/alovakmag/ Facebook ALOVAK - https://www.facebook.com/alovakmag

    ٣٦ من الدقائق

حول

Размаўляем з творчымі людзьмі пра тое, як яны стваралі свае праекты і навучыліся зарабляць на жыццё творчасцю. // Разговариваем с творческими людьми про то, как они создали свои проекты и научились зарабатывать на жизнь творчеством. Зроблена ў Беларусі ♥

للاستماع إلى حلقات ذات محتوى فاضح، قم بتسجيل الدخول.

اطلع على آخر مستجدات هذا البرنامج

قم بتسجيل الدخول أو التسجيل لمتابعة البرامج وحفظ الحلقات والحصول على آخر التحديثات.

تحديد بلد أو منطقة

أفريقيا والشرق الأوسط، والهند

آسيا والمحيط الهادئ

أوروبا

أمريكا اللاتينية والكاريبي

الولايات المتحدة وكندا