Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр.
Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці.
Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці.
Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.
資訊
- 節目
- 頻率隔週更新
- 發佈時間2024年3月6日 下午1:05 [UTC]
- 長度30 分鐘
- 季數1
- 集數7
- 年齡分級兒少適宜