У новым выпуску расказваю пра кнігі, у якіх ёсць моцныя духам і целам дзяўчаты, і пра кнігі з пяшчотнымі, далікатнымі хлопчыкамі ў галоўнай ролі. Ты можаш быць такім і такой, якімі вы ёсць - прыкладна пра гэта восьмы выпуск падкаста “Кніжныя размовы”.
Падтрымаць мяне можна тут
А тут - чытаць у інстаграме
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
- “Піпі Доўгая панчоха”, “Піпі Доўгая панчоха падымаецца на борт”, “Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне”. Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман. Выдавецтва “Папуры”, 2020, 2021. Пераклад са шведскай - Алены Казловай.
- “Роня, дачка разбойніка”. Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі Ілон Уіклэнд. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, 2020. Пераклад са шведскай - Надзеі Кім.
- “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты: авантурны раман для дзяцей”. Эрых Кэстнэр. Ілюстрацыі Насты Арайс. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2018. Пераклад з нямецкай - Галіны Скакун.
- “Мах і Шэбестава вандруюць па свеце”. Мілаш Мацоўрак. Ілюстрацыі Адольфа Борна. Выдавецтва “Альбатрос”, 2004. Пераклад з чэшскай - Сяргея Сматрычэнкі.
- “Пабудзіць прынцэсу”, Ксенія Шталенкова. Ілюстрацыі Марыны Анішчык. Выдавец Р.М.Цымбераў, 2024.
- “Хто ты, дрон?”, Ганна Кручкова. Ілюстрацыі Кацярыны Першынай. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.
- “Вера, дачка флібусцьера”, Валянцін Вяркееў. Выдавецтва “Гутэнберг”, 2025.
- “Сабака Мані”, Бода Шэфер. Ілюстрацыі К. Дэндорфер. Выдавецтва “Папуры”, 2024. Пераклад з нямецкай - Ігара Крэбса.
- “Капітан Лятучая Рыба”, Альгерд Бахарэвіч. Ілюстрацыі Лявона Вольскага. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Выдавецтва “Папуры”, 2023. Ілюстрацыі Святланы Міхалап.
- “Пацеркі і кроплі”, Надзея Ясмінска. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2019. Ілюстрацыі Стасі Сакалоўскай.
- “Лета Гармана”, Стыян Холе. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2019. Ілюстрацыі аўтара. Пераклад з нарвежскай - Юлі Цімафеевай.
- “Браты Львінае сэрца”, Астрыд Ліндгрэн. Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. Пераклад на беларускую - С.Мураў’ёвай.
Дзякуй, што слухаеце!
Information
- Show
- PublishedAugust 28, 2025 at 6:21 PM UTC
- Length44 min
- Season1
- Episode8
- RatingClean