Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”. Неспакойна і ў Венесуэле, дзе вось-вось мусіць прайсці трэцяя інаўгурацыя Нікаласа Мадура. Пра гэта ды іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”.
信息
- 节目
- 频率一周一更
- 发布时间2025年1月10日 UTC 13:19
- 长度6 分钟
- 分级儿童适宜