Бу-бу-будучыня

Віталь Аляхновіч

Падкаст Віталя Аляхновіча пра тэхналогіі, штучны інтэллект, космас і навуку. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой.

  1. Aug 16

    Бу-бу-будучыня 1. Ці варта забараняць дзецям сацсеткі?

    Я рос на вёсцы без камп'ютара да чатырнаццаці і інтэрнэту да сямнаццаци. Глядзець у сцяну гадзінамі было нудна, таму даводзілася нешта прыдумляць. Доўга лічыў гэта проста бедным дзяцінствам. А калі з'явілася дачка, то стаў падазраваць, што тая нуда магла быць карыснай.  Пайшоў правяраць па даследаваннях, і... ...адказ выйшаў складанейшы, чым мне хацелася б) нуда сама па сабе геніем не робіць, гэта проста сігнал "змяні нешта". Але вось што яна дае замест, і што менавіта забірае стужка сацыяльнай сеткі, куды ад гэтай нуды збягаюць, я разабраў у новым выпуску Бу-бу-будучыні. ⏰ Таймкоды: 0:00 - Чаму я перадумаў 1:41 - Францыя забараняе сацсеткі да 15 4:20 - Аўстралійскі палігон: 85% засталіся ў сетках 6:34 - Падлеткі самі просяць замкнуць дзверы 9:27 - Вясковае дзяцінства без інтэрнэту 10:32 - Вольны час і здольнасць кіраваць сабой 12:39 - Ці робіць нуда крэатыўным 15:59 - Мроі: што насамрэч забірае экран 18:37 - Кароткія відэа і ўвага: 98 тысяч удзельнікаў 24:39 - Падвядзём рысу 26:40 - Ігральны аўтамат у кішэні 31:42 - Газ без тармазоў: падлеткавы мозг 34:23 - Суд, які прызнаў вінаватым дызайн 🔶 Падтрымаць на Патрэон: https://www.patreon.com/aliakhnovich 🔶 Падтрымаць праз асабісты сайт: https://www.aliakhnovich.com/about/ Пачытаць рассылку "чэры-🍒-пік": https://www.aliakhnovich.com/tag/chery-pik/ 🥸 Telegram-канал "Аляхновіч | пра тэхна": https://t.me/aliakhnovich 🦾 Telegram-канал "Бу-бу-будучыня": https://t.me/bububudududu 👽 Падкаст Відзік: https://www.youtube.com/@VidzikBY

  2. Aug 2

    Бу-бу-будучыня 0. Дата-цэнтры ў космасе? Гэта сумнеўна

    Вітаю, шаноўныя! Я засумаваў па адзіночных відзіках, дзе на працягу гадзіны мог пра штосьці тэхналагічнае пабубнець, панаракаць на штучны інтэллект і паскардзіцца на аблокі. Цяпер гэта ўсё будзе выходзіць на маім асабістым YouTube-канале "аляхновіч" пад брэндам "Бу-бу-будучыня". Таму, калі вам былі цікавымі тыя соло-выпускі відзіка, то запрашаю да прагляду. Выходзіць яны ў агульны доступ будуць ранкам у нядзелю. У нулявым выпуску засяродзіўся на складанай матэматыцы дата-цэнтраў у космасе і светлавым забруджванні неба. Таксама раскажу пра тое, колькі выдаўцы трацяць трафіка ад пошука Гугла, а ў выкарыстанні нейрасетак з прыходам дастаткова добрых кітайскіх мадэляў назіраецца тыктанічны зрух. ⏰ Таймкоды: 00:00:00 - Уступ 00:01:12 - Усе раптам загаварылі пра дата-цэнтры ў космасе 00:23:22 - Люстэрка ў космасе, каб пускаць "зайчыкаў" на Зямлю 00:36:12 - Нулявыя клікі з Гугла знішчаюць інтэрнэт 00:45:50 - Гугл прайграў суд супраць тых, хто краў вынікі пошуку 00:51:51 - Тыктанічны зрух у выкарыстанні ШІ 🔶 Падтрымаць на Патрэон: https://www.patreon.com/aliakhnovich🔶 Падтрымаць праз асабісты сайт: https://www.aliakhnovich.com/about/ Пачытаць рассылку "чэры-🍒-пік": https://www.aliakhnovich.com/tag/chery-pik/ 🥸 Telegram-канал "Аляхновіч | пра тэхна": https://t.me/aliakhnovich 🦾 Telegram-канал "Бу-бу-будучыня": https://t.me/bububudududu 👽 Падкаст Відзік: https://www.youtube.com/@VidzikBY

About

Падкаст Віталя Аляхновіча пра тэхналогіі, штучны інтэллект, космас і навуку. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой.

You Might Also Like