Старонкі гісторыі

Radio Vaticana - Vatican News

- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News

  1. May 28

    Старонкі гісторыі. Традыцыі фундатарства касцёлаў і кляштараў

    Каталіцкія храмы – гэта неад’емная частка культурнага ландшафту беларускіх вёсак, мястэчак і гарадоў. Яны вызначаюць аблічча прасторы, у якой фарміраваліся пакаленні людзей, і часта становяцца яе галоўнымі архітэктурнымі акцэнтамі. Але важна памятаць: гэтыя святыні не ўзнікалі выпадкова і не з’яўляліся самі па сабе. За кожным касцёлам стаіць канкрэтная гісторыя і канкрэтныя людзі – фундатары, чые імёны часта застаюцца ў цені, але без якіх многія з гэтых храмаў проста не былі б пабудаваныя. Традыцыі фундатарства на беларускіх землях мелі глыбокія карані і існавалі аж да пачатку ХХ стагоддзя. Сярод тых, хто ўкладваў сродкі ў будаўніцтва касцёлаў, былі прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў, манархі, а таксама духавенства. Дзякуючы іх ініцыятыве і падтрымцы на тэрыторыі Беларусі ўзнікалі святыні, якія станавіліся месцам малітвы, прасторай духоўнага росту, дзе людзі знаходзілі суцяшэнне, надзею і паглыблялі сваю веру. Пра традыцыі фундатарскай дзейнасці ў каталіцкім храмабудаўніцтве мы сёння пагаворым з нашай госцяй – Раісай Зянюк, кандыдатам гістарычных навук, даследчыцай дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ–ХХ стагоддзях.

    21 min
  2. Jan 8

    Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі

    Адной з важных падзей у жыцці Касцёла ў Беларусі ў 2025 годзе стала святкаванне стогадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі, якое прайшло з удзелам спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, кардынала Клаўдыё Гуджэроці. Пінская дыяцэзія была заснавана ў міжваенны час, калі заходняя частка беларускіх земляў апынулася ў складзе Польшчы. Яе першае дзесяцігоддзе стала перыядам росквіту Касцёла на Палессі пасля стагоддзяў абмежаванняў і пераследу. Гэты этап перарвала Другая сусветная вайна, якая прынесла мясцовай каталіцкай супольнасці незваротныя разбурэнні і страты. Пасля ваенных падзей дыяцэзія працягвала сваю дзейнасць у складанай савецкай рэчаіснасці, а ў 1991 годзе адрадзілася ва ўмовах суверэннай беларускай дзяржавы. Пра старонкі гісторыі гэтай часткі Касцёла ў Беларусі ў нашым эфіры раскажа спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у XIX-XX стагоддзях.

    45 min
  3. 10/16/2025

    Старонкі гісторыі. Сады каталіцкіх кляштараў у Беларусі

    Ад самага пачатку хрысціянскага манаства, штодзённае жыццё ў кляштарах было звязана з клопатам пра зямлю. Манахі апрацоўвалі глебу, саджалі дрэвы, вырошчвалі зёлкі і гародніну. Так з’явіліся першыя кляштарныя сады, якія давалі супольнасці і ежу, і лекавыя расліны. Але гэтая праца была большай за звычайную гаспадарку. Для манахаў догляд саду станавіўся працягам малітвы, сузірання прыгажосці стварэння і нават евангелізацыйнай справай. З цягам стагоддзяў кляштарныя сады ператварыліся ў сапраўдныя цэнтры ведаў і традыцый. Тут захоўваліся сакрэты вырошчвання траў, кветак і пладовых дрэў, якія станавіліся асновай для медыцыны, кулінарыі і мастацтва ўпарадкавання прасторы. Такую ролю каталіцкія кляштары выконвалі і на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта мы гаворым з нашай госцяй, спадарыня Раісай Зянюк, кандыдатам гістарычных навук, даследчыцай дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства ў ХІХ – ХХ стагоддзях.

    28 min
  4. 03/20/2025

    Старонкі гісторыі. Традыцыі кляштарнага піваварэння

    Адной з найстаражытнейшых традыцый, звязаных з кляштарным жыццём, з’яўляецца варэнне піва. Паводле некаторых звестак, каталіцкія манахі ў Еўропе доўгі час мелі манаполію на вытворчасць гэтага напою.  Да касацый XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 200 каталіцкіх кляштараў, і пры кожным з іх быў як мінімум адзін бровар. Піва варылі францішкане, дамінікане, езуіты, базыліяне і прадстаўнікі іншых ордэнаў. З піва рабілі супы, яго пілі на сняданак і нават давалі хворым. Гэты каларыйны напой падтрымліваў сілы манахаў і манахінь у перыяд Вялікага посту. Пра кляштарныя традыцыі варэння і ўжывання піва ў нашым краі ў новым выпуску падкаста "Старонкі гісторыі" расказвае кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк – даследчыца гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцяў на тэрыторыі Беларусі ў XIX–XX стагоддзях.

    32 min
  5. 02/06/2025

    Старонкі гісторыі. Жыццё і апошняя пілігрымка кардынала Радзівіла

    Юбілейны 2025 год у Каталіцкім Касцёле – гэта выдатная нагода для таго, каб згодна са старажытнай агульнаеўрапейскай традыцыяй наведаць Рым – цэнтр хрысціянскага свету. Адным з месцаў у Вечным горадзе, якое, напэўна, не абміне пілігрым ці турыст з Беларусі, з’яўляецца касцёл Найсвяцейшага Імя Езуса – па-італьянску Іль-Джэзу. Вядома, што гэты велічны храм у цэнтры Рыма паслужыў правобразам для касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, але на гэтым яго сувязі з нашым краем не заканчваюцца: у правай наве касцёла Іль-Джэзу пахаваны кардынал Юры Радзівіл, прадстаўнік Алыцка-Нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, важны дзеяч Контрэфармацыі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Гэты іерарх адышоў у вечнасць 425 гадоў таму – 22 студзеня 1600 года. Пра яго жыццё і след у гісторыі Касцёла ў Беларусі, а таксама пра апошнюю пілігрымку кардынала Радзівіла ў Рым, мы размаўляем сёння з нашай госцяй, кандыдатам гістарычных навук, спадарыняй Раісай Зянюк, даследчыцай гісторыі каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей на тэрыторыі Беларусі.

    26 min
  6. 12/26/2024

    Старонкі гісторыі. 75 гадоў радыёвяшчання па-беларуску з Ватыкана

    Ватыканскае радыё – першая ў свеце замежная радыёстанцыя, якая пачала вяшчаць па-беларуску. Упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў яе эфіры 75 гадоў таму – у вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да сённяшняга дня. Беларуская мова займае пачэснае месца сярод моў Ватыканскага радыё – велізарнай сям’і, якая аб'ядноўвае прадстаўнікоў больш як 60 нацыянальнасцей. Гэты факт з’яўляецца прызнаннем беларускай самабытнасці і культуры, а таксама сведчыць пра значнае месца нашага народа ў сэрцы Папы. На працягу многіх дзесяцігоддзяў з працай рэдакцыі былі звязаны славутыя постаці беларускага каталіцкага руху, якія ў значнай ступені паспрыялі беларусізацыі Касцёла. 75-годдзю вяшчання Ватыканскага радыё па-беларуску прысвечаны сённяшні выпуск падкаста Старонкі гісторыі, у якім мы гаворым на гэту тэму з кандыдатам гістарычных навук, спадарыняй Раісай Зянюк, даследчыцай дзейнасці каталіцкага духавенства і манаскіх супольнасцей у Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях.

    30 min
  7. 10/31/2024

    Старонкі гісторыі. Айцец Мельхіёр Фардон – заступнік Гродна

    У гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай, які прыгожа ўзвышаецца на левым беразе Нёману, знаходзіцца магіла айца Юзафа Мельхіёра Фардона, францішканіна, якога па праве можна назвацца нябесным апекуном Гродна. Айцец Фардон жыў на мяжы XIX-ХХ стагоддзяў. У памяці гараджан гэты святар застаўся чалавекам з вялікім сэрцам. Дагэтуль жывуць і пераказваюцца гісторыі пра тое, як ён аддаў свой абутак бяздомнаму валацугу, як змяняў жыццё людзей, дазваляючы ім адчуць шчыры клопат і давер, як спавядаў па дванаццаць гадзін у дзень, будучы сапраўдным апосталам міласэрнасці. Усеагульную любоў гродзенцаў гэты духоўны сын святога Францішка Асізскага здабыў у часы Першай сусветнай вайны, калі ўратаваў ад расстрэлу нямецкімі войскамі трынаццаць мясцовых пажарнікаў, прапанаваўшы расстраляць замест іх яго самаго. Айцец Мельхіёр Фардон будаваў новыя касцёлы, апекаваўся тайнымі манаскімі супольнасцямі, быў духоўным айцом і добрым сябрам святога Максімільяна Кольбэ, калі той прыехаў у Гродна і разгарнуў там сваю буйную выдавецкую дзейнасць. Пра постаць гэтага выбітнага святара ў новым выпуску падкаста Старонкі гісторыі, распавядае спадарыня Раіса Зянюк, даследчыца гісторыі каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства ў Беларусі ў XIX-XX стагоддзях.

    28 min
  8. 09/05/2024

    Старонкі гісторыі. Пасляваеннае каталіцкае духавенства ў Беларусі

    Пасля Другой сусветнай вайны ў Беларусі засталося 225 каталіцкіх святароў. У сілу розных прычын гэта лічба ў далейшым непазбежна скарачалася, але менавіта святары з гэтай групы на працягу наступных дзесяцігоддзяў былі тымі, хто дапамог захаваць веру на нашай зямлі. Нягледзячы на шматлікія перашкоды, яны хрысцілі, спавядалі, вучылі людзей жыць па-Божаму і засталіся ў памяці вернікаў мужнымі пастырамі і сведкамі веры. Касцёл у Беларусі, у пэўнай ступені з’яўляецца духоўным і культурным нашчадкам гэтага пакалення духавенства. Якім яно было? Адказ на гэта пытанне безумоўна дапаможа нам лепш пазнаць і зразумець саміх сябе. Жыццё і лёс кожнага святара, які служыў у БССР, непаўторныя, але ёсць таксама і шмат агульных рыс, якія аб’ядноўваюць іх. Гэтыя даныя сістэматызавала кандыдат гістарычных навук, спадарыня Раіса Зянюк. Пра сацыяльны партрэт пасляваеннага каталіцкага духавенства ў Беларусі яна распавядае ў чарговым выпуску падкаста Старонкі гісторыі.

    34 min

About

- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News