
Кніга Быцьцё
Кніга Быцьцё – гэта першая кніга Бібліі. Яна адкрывае Стары Запавет расповедам пра пачатак ўсяго існага: пра стварэньне сусьвету і чалавека, пра зьяўленьне граху і ягонага катастрафічнага ўзьдзеяньня на чалавецтва, а таксама пра пачатак спаўненьня Божага пляну па збаўленьні чалавека ад гэтага праклёну. Кніга Быцьцё – гэта першая з пяці кнігаў Торы (Пяцікніжжа), галоўнай тэмай якой зьяўляецца абраньне Богам Ізраіля з асяроддзя іншых народаў на служэньне Сабе і заключэньне з ім Запавету. Абраны род павінен быў стацца дабраслаўленьнем для іншых, бо з яго мусіў нарадзіцца Збаўца чалавецтва. Аўтарам кнігі Быцьцё прынята лічыць Майсея. Пераклад на беларускую мову зроблены са старажытнагебрайскай Антоніем Бокунам. Чытае Тацьцяна Немчанінава.
About
Information
- Creatorworship.by
- Episodes50
- Seasons1
- RatingClean
- Copyright2026 © worship.by. Все права защищены.
- Show Website