Зроблена ў Польшчы

Зроблена ў Польшчы

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

  1. 5d ago

    Наўроцкі будуе кааліцыю з Браўнам | Канфлікт вакол Канструкцыйнага Трыбунала | Год да выбараў

    Караль Наўроцкі вядзе перамовы аб стварэнні правай кааліцыі з удзелам партыі Гжэгажа Браўна на выбарах у Сенат. Якія шанцы на паўстанне такога саюза і ці магчымы падобны альянс на выбарах у Сэйм? І што кажуць інсайды пра перадвыбарчыя настроі ў сённяшняй урадавай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? У Варшаве адбываюцца сутыкненні з паліцыяй, а апазіцыя кажа пра дыктатуру ў краіне. Што адбываецца вакол Канструкцыйнага Трыбунала, хто вінаваты ў сітуацыі, і ці ёсць з яе выхад? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы таксама віншуем з перамогай новага мэра Кракава і аналізуем сітуацыю, у якой ён апынуўся. 🔗️️️️️️ Музей POLIN запрашае на экскурсію па сталай экспазіцыі на беларускай мове 8 лістапада, РЭГІСТРАЦЫЯ: https://bit.ly/polin-listapad 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — выбары ў Кракаве, Наўроцкі хоча пасябраваць з Браўнам супраць Туска 01:35 — абмяркоўваем тэрміновую службу ў польскай арміі і хвалім Мэтнцэна 05:39 — вынікі выбараў у Кракаве: віншуем Гібалу і здзіўляемся радасці правых партый 14:19 — напады ў польскіх школах: чым скончылася гісторыя? 20:03 — вета Наўроцкага, якое паўплывае на выбары 2027 года ў Польшчы 26:17 — што адбываецца пад Канстытуцыйным Трыбуналам у Польшчы? 36:04 — урад і апазіцыя Польшчы за год да выбараў у Сэйм 2027 года 42:17 — Наўроцкі дамовіцца з Браўнам, каб перамагчы Туска? 46:16 — Туск здзейсніць сваю мару на выбарах 2027 года ў Польшчы? Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Наўроцкі будуе кааліцыю з Браўнам | Канфлікт вакол Канструкцыйнага Трыбунала | Год да выбараў
  2. Oct 14

    Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска?

    Славамір Мэнтцэн выказаўся ў падтрымку вяртання тэрміновай службы ў войску для палякаў, але толькі для мужчын. Бо лідар Канфедэрацыі лічыць, што жанчыны ня здольныя да службы ў арміі і праваахоўных органах. Што стаіць за гучнымі заявамі лідара адной з галоўных партый Польшчы? Ці сапраўды Дональд Трамп спрабаваў умяшацца ва ўнутраную польскую палітыку і прапанаваў міністру абароны Польшчы пакінуць урад Дональда Туска дзеля стварэння новай правай кааліцыі? І што адбываецца ў польскіх школах? Чаму падлеткі ладзяць напады і хто можа за гэтым стаяць? Што дзяржава можа зрабіць для бяспекі дзяцей у навучальных установах? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» аналізуем апошнія гучныя падзеі і найцікавейшыя інсайды польскай палітыкі. 🔗 Падрабязнасці хакатона «Кааператыў» 30-31 кастрычніка: https://bit.ly/kooperativ-main 🔗 Рэгістрацыя на хакатон «Кааператыў» у Варшаве:: https://bit.ly/kooperativ-reg 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — што адбываецца ў польскай палітыцы: падкаст Зроблена ў Польшчы 00:53 — круты хакатон у Варшаве, абавязкова схадзіце 02:55 — Кірыл адказвае на пытанні гледачоў і глядачак Зроблена ў Польшчы 11:14 — мы спрагназавалі вынікі выбараў у Кракаве (было не цяжка) 16:45 — Трамп хоча скінуць Туска? Што адбываецца? 26:30 — ці будзе сталая амерыканская база ў Польшчы? Амерыканцы чакаюць выбараў у польскі Сэйм? 30:16 — паліва ў Польшчы стала танней: хто на гэтым выйграў, Туск ці Наўроцкі? 33:36 — Мэнтцэн супраць жанчын у паліцыі: штоооооооооо? 39:55 — Максім хваліць Мэтнцэна: пытанне тэрміновай службы 48:19 — што за гісторыя з нападамі ў польскіх школах? Што вядома Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Серыя нападаў у польскіх школах | Мэнтцэн хоча вярнуць тэрміновую службу | Трамп хоча скінуць Туска?
  3. Oct 13

    Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў?

    Што сталася з палякамі, што яны б'юць мігрантаў на вуліцах польскіх гарадоў? Як палітыкі цынічна разганяюць нянавісць да іншаземцаў, выкарыстоўваючы фэйкі і маніпуляцыі і якая ў гэтым роля расейскай дэзінфармацыі? Ці сапраўды большасць палякаў варожа ставіцца да людзей з Усходу? А можа самі мігранты вінаватыя ў гэтай сітуацыі? Разбіраемся ў прычынах анты-імігранцкіх настрояў і хвалі агрэсіі да іншаземцаў у новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разам са спецыяльным госцем Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska! 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — спецвыпуск падкаста „Зроблена ў Польшчы” 00:55 — Яўген Прыходзька — ўкраінскі журналіст і новы госць падкаста 01:50 — хваля ксенафобіі ў Польшчы: што змянілася з 2014 года 08:41 — любімая традыцыя беларусаў Польшчы 10:00 — як палякаў хэйцілі ў Брытаніі 12:26 — асабісты досвед: ксенафобія, з якой сутыкаліся Яўген і Кірыл і як яны да гэтага ставяцца 19:40 — чаму ў Польшчы пагоршылася стаўленне да ўкраінцаў, беларусаў і агулам да мігрантаў? Галоўныя прычыны 25:21 — у чым вінаватыя самі мігранты 32:15 — гэта самі палякаў супраць мігрантаў ці гэта ўсё накручваюць палітыкі? Намагаемся разабрацца 46:17 — што робіць урад Польшчы супраць ксенафобіі? 49:11 — прагнозы: што зменіцца са стаўленнем да замежнікаў у Польшчы Вядоўца: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Госць: журналіст Євген Приходько https://t.me/prykhodkopolska Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Агрэсія да мігрантаў у Польшчы: ці іншаземцы самі вінаваты? Што і хто ўплывае на настроі палякаў?
  4. Oct 13

    Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх

    Беларуска Паліна пераехала ў Польшчу, пацвердзіла дыплом лекара і адкрыла свой кабінет. Усяго толькі адзін сказ, але за гэтым цэлая гісторыя: пра падрыхтоўку да пераезду, вывучэнне польскай мовы і цяжкую працу па легалізацыі. У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» Паліна Дзенісёнак дзеліцца сваім досведам, расказвае пра першыя ўражанні ад польскіх бальніц і называе польскі SOR сапраўдным пеклам. Парады па падрыхтоўцы да пацверджання дыплома лекара, гісторыі пра стаўленне палякаў да дактароў з іншых краін, а таксама пра грошы ў польскай медыцыне. А таксама гісторыя, як касметычная працэдура выратавала жыццё польскай жанчыне. 🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве, Уроцлаве, Труймясце і Беластоку: • Сайт https://ddrive.pl/ • Чат-бот https://t.me/denis_drive/ • Facebook https://www.facebook.com/denisdrivewarsaw/ • Instagram https://www.instagram.com/denisdrive_school/ 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — беларуская лекарка Паліна — пра жыццё і працу ў Польшчы 00:34 — Паліна мела свой кабінет у Мінску, а потым пераехала ў Польшчу 07:22 — як пацвердзіць беларускі дыплом лекара ў Польшчы: парады ад Паліны на асабістым досведзе 16:10 — што ўразіла ў польскіх бальніцах у параўнанні з Беларуссю 21:24 — „SOR — філіял ада на Зямлі” 25:41 — пацыент крычаў каляжанцы, каб вярталася ва Украіну (але агулам палякі супер) 30:43 — цяпер у Паліны свой кабінет у Варшаве, яна лечыць акнэ і займаецца эстэтычнай медыцынай 33:36 — як выратавала жыццё польскай жанчыне 36:10 — у Польшчы дрэнная эстэтычная медыцына? 39:00 — про грошы лекараў у Польшчы і падкаст Паліны Вядоўца: Таня Дзямчук https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk/ Госця: Паліна Дзенісёнак https://www.instagram.com/polina.proface/ Падкаст «Паліна і медыцына» Паліны Дзенісёнак: https://youtu.be/tlZwAsOOQ4A?si=1XsRuixGL-3XTM0X Падкаст «Праца-Ваца» Тані Дзямчук: https://open.spotify.com/show/4NmbsPCcTK4xYLTfe83zt0 Мантаж і гук: Наста https://www.instagram.com/siago_tago/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #Польшча #палітыка #падкаст #Польша #политика #подкаст #жизньвпольше

    Як палякі ставяцца да дактароў-замежнікаў | Чым польскія бальніцы адрозніваюцца ад беларускіх
  5. Oct 8

    Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы

    Адзін з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Кракава пужаў жыхароў мігрантамі і... срамотна прайграў! Што вядома пра перадтэрміновыя выбары мэра былой сталіцы Польшчы? Скандал вакол імавернага гандлю магчымасцю сустрэцца з прэзідэнтам Наўроцкім. Што пра гэта кажа Канцэлярыя прэзідэнта? Аналізуем даступную інфармацыю. Як мэнэджары найбуйнейшай польскай дзяржаўнай карпарацыі Орлен раздалі невядома каму 1,5 мільярда злотых — абмяркоўваем журналісцкае следства! У Польшчы верагодна паўстане пастаянная ваенная база ЗША. Што гэта азначае для бяспекі польскай дзяржавы? Гэта новы выпуск «Зроблена ў Польшчы», у якім мы абмяркоўваем і аналізуем найважнейшыя актуальныя падзеі ў польскай палітыцы. 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — навіны польскай палітыка: што адбываецца ў Кракаве, скандал вакол Наўроцкага, што там з Орленам 00:55 — квіток на сустрэчу з Наўроцкім: звычайная справа ці так нельга? 13:34 — Маравецкі дамаўляецца з Тускам? Чым незадаволены ПіС 20:24 — скандал вакол міграцыі падчас выбараў прэзідэнта Кракава 31:40 — Туск хоча кантраляваць зарплаты польскіх лекараў 37:41 — абавязкова паглядзіце гэтае відэа з канала Zero https://youtu.be/-lBm0sx2dmU?si=BWiqdQXajFP987Il 42:06 — скандал вакол Орлена: дзе грошы і нафта? 46:55 — база ЗША ў Польшчы: чакаць ці не? Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Ксенафобія на выбарах у Кракаве, гандаль сустрэчамі з Наўроцкім, афера ў Орлене, база ЗША ў Польшчы
  6. Sep 23

    Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў

    Ці Расея можа атакаваць Польшчу? Аналізуем сітуацыю ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» са спецыяльным госцем — журналістам Яўгенам Прыходзькам https://t.me/prykhodkopolska. Расея апошнім часам усё часцей ладзіць правакацыі ў стасунку да Польшчы і іншых краін НАТА, а Дональд Туск выступае з заявамі пра непазбежнасць эскалацыі: што адбываецца і да чаго рыхтавацца? Ці краіны Еўропы сапраўды прачнуліся і што яшчэ трэба зрабіць, каб забяспечыць Еўропу? Іншаземцы ў Польшчы пратэстуюць з-за праблем з легалізацыяй, пакуль палітыкі прыдумляюць усё новыя папулістычныя праекты законаў аб міграцыі. Чаго чакаць беларусам і ўкраінцам у перадвыбарчым годзе? 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy 00:00 — спецвыпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» 01:05 — Яўген Прыходзька — ўкраінскі журналіст і новы госць падкаста 02:22 — чаму мігранты сталі асноўнай тэмай перад выбарамі ў Польшчы? 06:04 — чаму беларусы і ўкраінцы патрэбныя Польшчы 07:51 — радыкальныя прапановы польскіх палітыкаў па тэме мігрантаў: як гэта ўплывае на жыццё беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы 13:08 — міграцыйная стратэгія ўрада Туска і прычым тут ПіС 18:57 — пратэсты мігрантаў у Польшчы: ці дапаможа гэта з тэрмінамі чакання дакументаў 22:30 — настроі ва ўкраінскай супольнасці ў Польшчы 25:05 — ці пагражае Польшчы вайна? Расія нападзе на Польшчу? 31:48 — Туск страшыць Польшчу вайной: як рэагаваць на гэта? 36:58 — як магла б рэагаваць Польшча на правакацыі Расіі? 43:44 — ці Еўропа гатовая абараняцца ад Расіі самастойна? 47:35 — еўрапейскі ядзерны парасоль: абмяркоўваем ідэю Вядоўца: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Госць: журналіст Євген Приходько https://t.me/prykhodkopolska Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Вайна ідзе ў Польшчу? Правакацыі Расеі, заявы Туска і даклад ЦРУ | Што чакае мігрантаў да выбараў
  7. Sep 16

    Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня

    Другая сусветная вайна пачалася для беларусаў у верасні 1939 года! Як беларусы служылі ў войску польскім перад вайной? Колькі беларусаў прымала ўдзел у абароне Польшчы ад немцаў? Ці сапраўды існавалі беларускія дывізіі, і што пра беларускіх жаўнераў казалі польскія камандзіры? Дзе быў найбольш заўважны ўдзел беларусаў у першыя дні баёў з Вермахтам? Што вядома пра тых беларусаў, якія загінулі падчас абароны Польшчы? І як знакаміты класік беларускай літаратуры абараняў Гдыню і Хэль? Што змянілася 17 верасня, калі пачаўся наступ чырвонай арміі? І што гэта дата азначае для беларусаў? 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня! 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — што мы ведаем пра беларусаў у польскай арміі 01:04 — Кірыл адказвае на вашыя пытанні: новы суддзя ў Канстытуцыйным трыбунале, чыя перамога на выбарах у Сейм лепшая для мігрантаў і мігрантак 13:07 — беларусы ў польскай арміі перад пачаткам Другой сусветнай вайны 18:27 — колькі было беларусаў у польскай арміі? У якіх ролях? 23:42 — абарона Варшавы і Берасцейскай крэпасці — дзе ваявалі беларусы напачатку ўварвання ў Польшчу 31:05 — уварванне савецкай арміі ў Польшчу 17 верасня 39:58 — што 17 верасня абазначае для Беларусі Крыніца фота і ведаў пра беларусаў у польскай арміі: Ігар Мельнікаў і яго асабісты архіў https://new.org.pl/6053,chlopcy_z_polesia.html Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Беларусы ў польскай арміі ў 1939-м: беларускія дывізіі, вядомы пісьменнік бароніць Гдыню. 17 верасня
  8. Sep 9

    Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto

    Ці крыптавалютная мафія плаціла грошы правым палітыкам? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў вялікім скандале з Zondacrypto! Что такое Zondacrypto і чаму вакол эстонскай крыптавалютнай біржы падняўся такі шум у Польшчы? Што сталася з заснавальнікам платформы, які знік без сляда ў 2022 годзе? Што кажа следства пра сувязі крыптавалютнай платформы з палітыкамі Права і справядлівасці, Канфедэрацыі і самім прэзідэнтам Наўроцкім? Ці ў гэтым скандале ёсць віна ўраду Дональда Туска? І як адзін з найвялікшых карупцыйных скандалаў апошніх гадоў можа паўплываць на польскую палітыку? 🧆 Фестываль яўрэйскай кухні TISZ: https://bit.ly/kuchnia-1 🌯 Гарадскі шпацыр на беларускай мове «Кулінарныя гісторыі яўрэйскай Варшавы» (увага! засталося мала месцаў): https://bit.ly/kuchnia-2 🥗 Адкрытыя анімацыі для сямей з дзецьмі ў Музеі POLIN: https://bit.ly/kuchnia-3 🏡 Думаеце пра СВАЮ кватэру ў Польшчы? Агенцтва нерухомасці PRO COMPANY дапаможа знайсці, купіць і аформіць іпатэку. Промакод ZROBLENA дае 10% зніжкі на рыэлтарскія паслугі: https://bit.ly/procompany 🇵🇱 Вучыце польскую мову ў школе Polski Na Tak! Ад нуля да C1 або да экзамену B1. Зніжка 10% з кодам ZROBLENA10: https://bit.ly/polskinatak 🤖 Квіткі на галоўную канферэнцыю беларускага IT-кам’юніці BelTech: зніжка 10% з кодам ZROBLENA: https://bit.ly/beltech_zroblena. Да сустрэчы ў Варшаве 25 верасня! 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў Польшчы» разам з намі: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Таймкады: 00:00 — афера вакол платформы Zondacrypto 01:06 — фестываль яўрэйскай ежы 01:36 — Кірыл адказвае на каментары гледачоў і глядачак 08:09 — што за платформа Zondacrypto і ў чым скандал 13:18 — як таямніча знік „кароль польскай крыпты” 16:50 — Пшэмыслаў Краль — хто гэта такі і чаму ён ключавая фігура аферы 18:45 — што здарылася з платформай Zondacrypto? Тысячы людзей страцілі грошы 22:03 — прычым тут польская палітыка? 34:36 — ці ёсць тут сувязь з Крамлём? 37:22 — як афера паўплывае на выбары ў Сэйм 2027 года? 44:00 — адвакат Краля — палітык Грамадзянскай кааліцыі. Ацэнка Кірыла Вядоўцы: Кірыл https://x.com/warszawski_blr/ Макс https://www.instagram.com/maximlier/ Вокладкі: Антон Краўчонак https://www.instagram.com/anton_kravchonok/ #подкаст #польша #варшава #польскаяполитика #падкаст #польшча #пабеларуску #выборы #беларусывпольше

    Крыпта, мафія, таямнічае знікненне і праблемы для ПіС і Канфедэрацыі: разбор скандала Zondacrypto

About

Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy

You Might Also Like