Эфата

Radio Vaticana - Vatican News

- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News

  1. 04/08/2025

    Сэнс біблійны і сэнс жыцця

    У апошняй перадачы з цыклу “Эфата” аўтар звяртаецца да пытання, што такое біблійны сэнс, а таксама і сэнс жыцця, бо Святое Пісанне – гэта не проста тэкст. Гэта жывы дыялог, у якім адкрываецца сэнс жыцця. Уявіце сабе, што вы стаіце перад карцінай “Мона Ліза”. Адзін чалавек кажа: “Глядзіце, якая прыгожая ўсмешка”, іншы звяртае ўвагу на тэхніку жывапісу Леанарда да Вінчы, а яшчэ хтосьці заўважае, што фон карціны хавае цікавую гісторыю. Тое самае можна сказаць пра Біблію – гэта больш, чым проста тэкст; гэта кніга, поўная схаваных сэнсаў і інтэрпрэтацый, якія развіваліся на працягу стагоддзяў. Ужо ў старажытныя часы людзі задаваліся пытаннем, як чытаць святыя тэксты. Ці трэба ўспрымаць словы Бібліі даслоўна, альбо яны хаваюць больш глыбокі, духоўны пасыл? Гэтыя пытанні ўзнікалі яшчэ ў часы стварэння тэксту, і адказы на іх сталі асновай розных метадаў тлумачэння.

    10 min
  2. 04/07/2025

    Два правілы тлумачэння Бібліі

    Мінулы падкаст быў прысвечаны сэнсам Бібліі. Гэты выпуск працягвае тэму разумення біблійных тэкстаў, але гэтым разам ужо з дапамогай Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Уявіце сабе старажытны манускрыпт, поўны сімвалаў, загадак і невядомых гісторый. Гэты манускрыпт захоўвае ў сабе веды, якія праходзілі праз вякі, кожны радок якога здаецца таямніцай, чакаючай свайго разгадання. Каб яго прачытаць і сапраўды асэнсаваць, нам патрэбны асаблівы ключ, здольны адкрыць замкнёныя дзверы разумення. У каталіцызме такім ключом з'яўляюцца два асноўныя інтэрпрэтацыйныя правілы, якія дапамагаюць зразумець Святое Пісанне глыбока і аўтэнтычна. Без гэтых правіл манускрыпт мог бы застацца толькі наборам сімвалаў і загадак, а з імі ён ператвараецца ў крыніцу мудрасці і духоўнай падтрымкі. Слухайце наш падкаст, каб даведацца, што гэта за правілы.

    10 min
  3. 04/04/2025

    Біблія. Цяжкая і лёгкая адначасова

    Уявіце сабе юнака, які так моцна кахае дзяўчыну, што бачыць яе ўсюды: у кожным сустрэчным мінаку, у кожнай хвіліне дня і нават у абрысе хмар. Менавіта так, казаў Эразм Ратэрдамскі, людзі, захопленыя пэўнымі ідэямі, здольныя бачыць свае перакананні амаль у кожным радку Святога Пісання. Біблія — гэта збор тэкстаў, якія былі напісаны ў розныя эпохі, рознымі аўтарамі і ў розных гістарычных кантэкстах. Для некаторых яе змест крыштальна зразумелы і прама кажа пра веру, любоў, грэх і збаўленне. Для іншых яна выглядае як загадкавая карта, поўная сімвалаў і схаваных значэнняў. Гэты выпуск – пра разуменне Бібліі. Задачай аўтара будзе сфармуляваць некалькі тлумачальных ідэй, арыенціраў, якія дапамогуць зразумець Святое Пісанне, дапамогуць не згубіцца ў лабірынце сімвалаў, вобразаў і метафар.

    11 min
  4. 04/02/2025

    Догмы ў тэалогіі і... навуцы

    Гэты выпуск прысвечаны разгляду пытання дагматызму тэалогіі. Аўтар аналізуе, ці сапраўды дагматычны характар тэалогіі несумяшчальны з навуковасцю. У якасці аргумента выкарыстоўваюцца ідэі філосафа навукі Імрэ Лакатоса, які ўвёў паняцце “цвёрдага ядра” навукі. Навуковыя дысцыпліны таксама маюць ідэі і перакананні, якія не падлягаюць сумневу. Розніца паміж тэалогіяй і свецкімі навукамі не настолькі радыкальная, як тое сцвярджаецца ў палемічнай публіцыстыцы. Што, маўляў, тэалогія – гэта абшар сляпой веры, дагматызму і пастаяннага кантролю з боку ўладаў, у той час як свецкая навука – абшар розуму, фактаў і свабоды мыслення. Гэта далёка не так. Свецкія навукі, як тое паказаў Лакатос, выбудоўваюцца вакол “цвёрдага ядра” (своеасаблівай сістэмы догмаў), яны могуць быць падатлівыя на тэндэнцыйнасць, а акадэмічная свабода абмежавана пэўнымі каштоўнасцямі, нормамі, а нават заканадаўчымі актамі.

    11 min
  5. 03/20/2025

    Тэалогія, навука і кубікі LEGO

    У папярэдніх выпусках аўтар спыніўся на праблеме тэалогіі – яе навуковасці, яе месцы ў адукацыйных установах, яе даследчыцкім патэнцыяле. Галоўны закід у гэтай справе тычыцца пытання звышнатуральнасці, і гэтае пытанне разглядалася ў мінулых перадачах. У гэтым падкасце ён пераходзіць да другога закіду, які гучыць наступным чынам: тэалогія грунтуецца на спрэчных дапушчэннях. Што гэта значыць? Маецца на ўвазе наступнае: для таго, каб праводзіць тэалагічныя даследаванні трэба спярша прыняць шэраг палажэнняў, напрыклад, што існуе Бог, што Ён камунікае з людзьмі, што пэўныя тэксты (Біблія) з’яўляюцца Богам натхнёнымі і г.д. — а гэтыя палажэнні спрэчныя, праблематычныя. Так гучыць гэты закід. Задача аўтара – з ім акуратна разабрацца. Насамперш, ён прапануе выясніць, што такое дапушчэнні, што яны робяць у навуцы і якімі яны павінны быць.

    10 min

About

- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News