Меркаванне *Сумленных людзей

*Сумленныя людзі

Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack. Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі. Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.

  1. Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

    Apr 17

    Жыццё без «адлігі»: чаму ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі

    Апошнім часам выхад з турмаў значнай колькасці палітвязняў дае спадзяванні калі не на «адлігу», то хаця б нейкае суцішэнне, затарможванне працэсу рэпрэсій. Вялікая надзея ўскладаецца на перамоўны трэк з амерыканцамі: можа, хаця б Трампу ўдасца паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не толькі выпусціў палітвязняў, але і перастаў набіраць новых. Але, на жаль, статыстыка і факты малююць зусім іншую карціну. Пакуль адных з помпай выпускаюць на волю «з гуманітарных меркаванняў», іншых цішком забіраюць, замятаючы сляды. Дык якія формы сёння набываюць рэпрэсіі ў Беларусі? Матэматычны падман: Трамп заяўляе пра 500 вызваленых, але агульная колькасць палітвязняў слаба змяншаецца: за год улады набралі чарговых закладнікаў.Хаванне маштабаў рэпрэсій: рэжым закрывае суды і выдаляе расклады пасяджэнняў, каб свет не бачыў рэальнай карціны.Турма на волі: ануляванне пашпартоў, забарона на банкаўскія і сім-карты для «вызваленых».Рэпрэсіі сталі галоўным экспартным таварам рэжыму ў гульні з Захадам. Ці магчыма спыніць гэты канвеер, пакуль палітвязні застаюцца інструментам гандлю? Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/620.

    12 min
  2. «Міратварэнне» пад ударам: як Зяленскі і Пуцін перакрэсліваюць надзеі Лукашэнкі сесці за стол перамоваў

    Feb 24

    «Міратварэнне» пад ударам: як Зяленскі і Пуцін перакрэсліваюць надзеі Лукашэнкі сесці за стол перамоваў

    Заканчваецца чацвёрты год вайны, і Лукашэнка ўсё не губляе надзеі трапіць за стол перамоваў і ператварыцца з суагрэсара ў міратворца. Але ў пачатку 2026-га нешта пайшло не па плане.  У гэтым выпуску: — Мы разбяромся, як мары Аляксандра Лукашэнкі пра «міратворчы» трыумф сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю і чаму запрашэнне ад Трампа так і не стала для яго шчаслівым білетам? — Паглядзім, як Уладзімір Зяленскі перакрэсліў надзеі Мінска сесці за адзін стол з вялікімі гульцамі і чаму шпіц Лукашэнкі стаў фігурантам міжнароднай палітыкі.  — Таксама паразважаем, чаму Крэмль так настойліва «ратуе» свайго саюзніка ад паездкі ў ЗША і якую новую пастку падрыхтавала расійская выведка, каб назаўсёды прывязаць Беларусь да свайго борта.  Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/ef2.

    10 min
  3. Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа

    Feb 3

    Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа

    Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур'ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў? У новым матэрыяле *Сумленных людзей на мы разбіраем ключавыя трэнды, якія вызначаць наш лёс у 2026 годзе: Еўрапейскі рэкет. Як Лукашэнка ператварыў фуры з кіроўцамі ў закладнікаў і чаму літоўскія палітыкі аказаліся да гэтага не гатовыя? Big Deal Дональда Трампа. Ці ведаюць у Вашынгтоне, што пакуль ідзе гандаль палітвязнямі, іх колькасць у Беларусі толькі расце? І навошта Лукашэнку запрасілі ў новую «Раду міру»? Вайна ва Украіне. Ці ёсць шанец на мір у 2026-м? Разбіраем планы Крамля і адкрытыя прызнанні кума Пуціна. Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на ⁠платформе⁠ Substack:⁠ https://honestby.substack.com/p/2025-2026.

    11 min

About

Гэта аўдыёверсія матэрыялаў, якія беларуская незалежная ініцыятыва *Сумленныя людзі публікуе на платформе Substack. Гэта нашы разважанні і аналіз па матывах падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Слухайце і дзяліцеся з намі сваімі меркаваннямі. Тэкставыя версіі матэрыялаў можна прачытаць тут: honestby.substack.com.